28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ абнавіў спіс афшорных зон

2
ЕЗ абнавіў спіс афшорных зон

У чорны спіс падатковых юрысдыкцый Еўразвязу трапілі яшчэ 15 краін.

Сёння міністры фінансаў Еўразвязу абнавілі чорны спіс падатковых юрысдыкцый, што парушаюць крытэрыі празрыстасці вядзення бізнэсу. Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на прэс-службу Еўрапейскай камісіі.

На працягу 2018 года Еўракамісія правяла ацэнку 92 краін па трох крытэрах: падатковая празрыстасць, добрае кіраванне і рэальная эканамічная актыўнасць, а таксама па паказчыку - наяўнасць нулявой стаўкі карпаратыўнага падатку.

Паводле вынікаў праверкі камісіі міністры ўнеслі ў чорны спіс 15 краін: Амерыканскае Самоа, Гуам, Самоа, Трынідад і Табага, Віргінскія астравы ЗША, Барбадас, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Маршалавы Астравы, Аруба, Беліз, Бэрмудскія выспы, Фіджы, Аман, Вануату і Дамініка.

У 2019 годзе будзе працягвацца маніторынг яшчэ 34 краін, якія знаходзяцца цяпер у шэрым спісе, гаворыцца ў паведамленні.

У Еўракамісіі кажуць, што далейшы адбор будзе ўзмоцнены за кошт захавання абавязковых крытэраў празрыстасці, і да наступнай ацэнкі будуць дададзеныя тры краіны G20 - Расея, Мексіка і Аргенціна.

Што да наступстваў, дзяржавы-сябры дамовіліся пра шэраг контрзахадаў, якія яны могуць выбраць для прымянення ў дачыненні да пералічаных краін, уключаючы ўзмацненне маніторынгу і праверак, уздыманне падаткаў, спецыяльныя патрабаванні да дакументацыі і палажэнні, якія забараняюць злоўжыванні.

У Камісіі таксама нагадваюць, што новыя палажэнні ў заканадаўстве ЕЗ забараняюць накіроўваць або перадаваць сродкі ЕЗ праз арганізацыі ў краінах, уключаных у чорны спіс падаткаў.

Раней паведамлялася, што папулярныя афшорныя зоны зрабілі больш жорсткім патрабаванні да бізнэсу ў рамках адаптацыі заканадаўства да патрабаванняў ЕЗ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках