20 красавiка 2024, Субота, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя краіны ЕЗ з самым інавацыйным бізнэсам

1
Названыя краіны ЕЗ з самым інавацыйным бізнэсам

У Еўразвязе дзейнасць 51% кампаній звязаная са стварэннем і выкарыстаннем інавацый.

68% бельгійскіх кампаній ствараюць і выкарыстоўваюць інавацыі - і гэта самы высокі паказчык у ЕЗ. Паводле звестак еўрапейскага статыстычнага агенцтва Еўрастат, следам за Бэльгіяй ідзе Партугалія (67% інавацыйных кампаній), замыкае тройку лідараў Фінляндыя (65%), піша "Европульс".

У сярэднім у ЕЗ дзейнасць 51% кампаній звязана са стварэннем і выкарыстаннем інавацый: ад вынікаў навуковых даследаванняў да інавацыйных развязанняў у сферы IT або кіравання.

З 2012 года дзель інавацыйных кампаній у Еўразвязе трохі вырасла - з 49% да 51%. Больш за ўсё - у Партугаліі (з 54% да 67%) і Фінляндыі (з 54% да 65%). У статыстыцы падаюцца звесткі пра кампаніі са штатам не менш за 10 чалавек.

Еўразвяз падтрымлівае інавацыйныя кампаніі і прадпрымальнікаў, якія ўкараняюць інавацыі. Напрыклад, узнагароджваючы самых паспяховых жанчын-інаватараў прэміяй EU Prize for Women Innovators. А Еўрапейскае патэнтнае ведамства штогод адзначае самыя перспектыўныя вынаходкі прэміяй European Inventor Award.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках