Апытанне: Як выглядае тройка лідараў прэзідэнцкай гонкі ва Украіне
14- 13.03.2019, 16:10
- 18,148
Было апытана 2000 рэспандэнтаў ва ўсіх абласцях Украіны.
Вядомы шоўмэн Уладзімір Зяленскі займае першае месца ў рэйтынгу кандыдатаў у прэзідэнты Украіны, сведчаць вынікі сацыялагічнага даследавання групы SOCIS, піша «Новое время».
За Зяленскага гатовыя аддаць свае галасы 27,7% выбаршчыкаў, якія абавязкова будуць галасаваць і вызначыліся са сваім выбарам.
За дзейнага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку гатовыя прагаласаваць 19,6%, за лідарку «Бацькаўшчына» Юлію Цімашэнку - 14,8%, лідара «Апазіцыйнай платформы за жыццё» Юрыя Бойку - 9,6%, лідара «Грамадзянскай пазіцыі» Анатоля Грыцэнку - 8,2%, за Алега Ляшко - 4,8%.
Іншыя кандыдаты набіраюць менш за 3% галасоў.
Агульнанацыянальнае даследаванне праводзілася з 5 да 10 сакавіка 2019 сярод насельніцтва Украіны, старэйшага за 18 гадоў метадам асабістага інтэрв'ю (face-to-face) па месцы жыхарства рэспандэнта. Было апытана 2000 рэспандэнтаў ва ўсіх абласцях Украіны (без уліку насельніцтва Крыму і акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей). Статыстычная хібнасць даследавання 2,1%
Чарговыя выбары прэзідэнта Украіны запланаваныя на 31 сакавіка. Калі ніхто з кандыдатаў не атрымае больш чым 3% галасоў, то другі тур выбараў адбудзецца 21 красавіка.