18 красавiка 2024, Чацвер, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мабільны аператар распавёў пра тэлефонныя звычкі беларусак і беларусаў

10
Мабільны аператар распавёў пра тэлефонныя звычкі беларусак і беларусаў

Жанчыны размаўляюць больш за мужчын, а мужчыны - сядзяць у інтэрнэце больш за жанчын.

Па мабільным тэлефоне жаночая палова абаненцкай базы размаўляе больш - у сярэднім 123 гадзіны ў год. Мужчыны - 98, паведамляе «Белсат».

Тэкставыя паведамленні жанчыны таксама высылаюць часцей - у сярэднім блізу 56 у год (мужчыны - 51).

Мужчыны больш выкарыстоўваюць інтэрнэт - блізу 58 Гб у год, жанчыны - 52 Гб. Гэты трафік можна параўнаць з праглядам 27 фільмаў з высокай якасцю.

Найбольш актыўна беларусы карыстаюцца мабільнай сувяззю з панядзелка па пятніцу. У гэтыя дні галасавы трафік расходуюць каля 80% жанчын і 76% мужчын. Найбольш гаманкі дзень - пятніца, самы ціхі - нядзеля.

Інтэнсіўнасць выкарыстання мабільнай сувязі на працягу дня амаль не залежыць ад полу. Высокая нагрузка на сетку пачынаецца з 10-і і дасягае піку а 16: у гэты час тэлефануюць і выходзяць у інтэрнэт 37% абанентаў.

Больш за ўсё жанчын сярод абанентаў апынулася ў Ляхавічах, Калінкавічах і Крычаве: іх доля ад агульнага ліку жыхароў гэтых гарадоў перавышае 59% у кожным з населеных пунктаў. Жанчын таксама прыкметна больш у Шчучыне, Нясвіжы, Століне, Ваўкавыску і Клецку, а таксама Вілейцы і Мастах.

Больш за ўсё мужчын-абанентаў знаходзіцца ў Астраўцы - тут іх доля складае 66% ад агульнай колькасці жыхароў. У тройку таксама ўвайшлі Жлобін і Жодзіна. Следам ідуць Светлагорск, Гомель і Менск. У спіс таксама патрапілі Рэчыца, Белаазёрск, Бабруйск і Фаніпаль.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках