19 сакавiка 2024, aўторак, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт кіроўцаў тралейбусаў: «Менсктранс» хоча «замяць» скандал?

27
Бунт кіроўцаў тралейбусаў: «Менсктранс» хоча «замяць» скандал?
ФОТА: TUT.BY

Кіроўцаў, якія падпісалі петыцыю пра праблемы грамадскага транспарту, прымушаюць адклікаць свой подпіс.

Нядаўна на сайце petitions.by абвясцілі збор подпісаў пад зваротам пра небяспеку грамадскага транспарту ў Менску.

Кіроўцы грамадскага транспарту і пасажыры звярталі ўвагу на праблемы працы «Менсктранса». Аўтобусы і тралейбусы нярэдка выходзяць на лінію з няспраўнасцямі, дрэнна працуюць дворнікі, фары, спідометры і шмат яшчэ чаго. Заяўнікі сцвярджаюць: факты няспраўнасцяў і парушэнняў проста ігнаруюцца начальствам. Акрамя таго, сярод супрацоўнікаў аўтапаркаў правялі атэстацыю, карысці якая не дала, піша nn.by.

Таксама ў петыцыі гаворыцца пра праблемы з адпачынкам кіроўцаў - маўляў, нярэдка перапынкі зусім мізэрныя або іх проста немагчыма выкарыстоўваць.

Акрамя гэтага ў петыцыі яшчэ шмат пунктаў: скаргі на змяншэнне заробкаў, скаргі, што відэарэгістратары ў кабінах выкарыстоўваюцца, каб пасля знайшлася прычына пазбавіць кіроўцу прэміі, скаргі на бяспеку працы...

На сёння пад петыцыяй больш за 1300 подпісаў. Падпісанты патрабуюць, каб у «Менсктрансе» правялі дэталёвую праверку.

«Мы не адмаўляемся ад працы, мы хочам працаваць на тэхнічна спраўным рухомым саставе, хочам нармальных, здаровых і бяспечных умоў працы ў адпаведнасці з заканадаўствам, якія адначасова павінны гарантаваць і бяспеку іншым грамадзянам дзяржавы, пасажырам, якіх значна больш, чым усіх нас разам узятых!» - гаворыцца ў звароце.

Але на падпісантаў петыцыі пачаўся ціск. Па тэлеграм-каналах распаўсюджваецца папера з менскага аўтапарка №4. Кіроўцам, якія падпісалі петыцыю, прапануюць адклікаць свой подпіс і пісьмова паведаміць пра гэта начальству.

Нават прапануюць варыянты, чаму подпіс работніка з'явіўся пад петыцыяй: націснуў з салідарнасці; з неасцярожнасці; подпіс паставіў за работніка хтосьці з сям'і.

Пазіцыя аўтобуснага парка пакуль невядомая. «Наша Ніва» звярнулася ў адміністрацыю парка, але там паведамілі, што ў начальства ўжо скончыўся працоўны дзень.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках