19 красавiка 2024, Пятніца, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы ўказ Лукашэнкі: танных кватэр у Менску больш не будзе

69
Новы ўказ Лукашэнкі: танных кватэр у Менску больш не будзе

Дыктатар рыхтуе дакумент, згодна з якім жыллё ад УКБ цяпер будуць прадаваць праз аўкцыёны?

МУС прапанаваў прадаваць танныя кватэры, пабудаваныя УКС, праз аўкцыён. Рыхтуецца ўказ Лукашэнкі, паведамляе tut.by.

- Цяпер рана пра гэта казаць канкрэтна, нешта прапаноўваецца, нешта ўносіцца, - адзначыў намеснік начальніка галоўнай управы ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Валерый Балабуеў.

З ягоных слоў, цяпер рыхтуецца адпаведны ўказ Лукашэнкі. Ён заявіў, што да гэтага новаўвядзення падштурхнуў ажыятаж і чэргі на кватэры.

- Што спарадзіла гэтыя чэргі? Хто першым прыйшоў, той і стаў удзельнікам долевага будаўніцтва, - адзначыў прадстаўнік МУС.

Нагадаем, 23 лістапада Лукашэнка распавёў пра адну схему ў будаўніцтве. Гаворка ішла пра тое, што камунальны забудоўшчык будаваў кватэры па 600 даляраў за квадратны метр на пляцы, выдзеленым прэзідэнтам. Але больш за 60 кватэр купілі «адзін ці два курносыя», а потым перапрадалі даражэй. Размова была пра жыллё ў шматпавярховіках у Навінках, якія будаваў УКБ Цэнтральнага раёна і прадаваў згодна з жывой чаргой.

Пасля гэтага разносу рэакцыя была наступная: назаўтра ў Менску змянілі старшыню гарвыканкама. Як распавялі tut.by чытачы, у тыя ж дні супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі апытвалі жыхароў некалькіх дамоў УКБ у Навінках на прадмет таго, як адбывалася купля-продаж кватэр. А некалькі крыніц партала ва ўладных структурах паведамлялі, што КДБ зацікавіўся дырэктаркай УКБ Людмілай Князевай. У лютым Князева перастала быць кіраўніцай УКБ Цэнтральнага раёна.

Адзначым, што сам прынцып продажу праз аўкцыёны прадугледжвае пакрокавае павелічэнне кошту кватэр падчас таргоў.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках