26 чэрвеня 2019, Серада, 9:57
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Беларусам прыходзяць «дармаедскія» рахункі

38

Ім налічылі «камуналку» поўнымі тарыфамі.

Беларусы, якія трапілі пад скандальны дэкрэт аб «дармаедах», пачалі атрымліваць рахункі з аплатамі паводле поўных тарыфаў за падагрэў вады, піша tut.by.

«Налічэнне платы за паслугу гарачага водазабеспячэння ажыццёўленае на падставе тарыфу, які забяспечвае поўную кампенсацыю эканамічных абгрунтаваных выдаткаў на яе наданне. Для атрымання дадатковай інфармацыі неабходна звяртацца ў стала дзейную «камісію для каардынацыі работы ў садзейнічанні занятасці насельніцтва» па месцы рэгістрацыі», - напісана на рахунку за ЖКП.

Раней планавалася, што рахункі з аплатамі на падставе поўных тарыфаў за падагрэў вады беларусы, якія трапілі пад дэкрэт «у садзейнічанні занятасці насельніцтву», атрымаюць у лютым. Аднак пазней гэты тэрмін наважылі перанесці.

Льготны тарыф за падагрэў вады складае 16,9259 рублёў за 1 Гкал, а поўны - 88,99 рубля.

У «дармаедскіх» рахунках за люты паводле «эканамічна абгрунтаваных тарыфаў» палічаны падагрэў вады, а таксама ўключаная даплата за студзень. Нагадаем, з 1 студзеня «не занятыя ў эканоміцы» аплачваюць на падставе поўных тарыфаў гарачае водазабеспячэнне, а з 1 кастрычніка 2019 года плаціцьмуць таксама за газазабеспячэнне і цеплазабеспячэнне.