29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня Берасцейскага аблвыканкама спалохаўся блогераў і журналістаў

9
Старшыня Берасцейскага аблвыканкама спалохаўся блогераў і журналістаў

У берасцейцаў узнікла шмат пытанняў да мясцовых уладаў.

24 акрэдытаваных - менавіта столькі чалавек пусцілі на сустрэчу са старшынём Берасцейскага аблвыканкама Анатолем Лісам, пачатак якой анансавалі на 11:00 14 сакавіка, паведамляе «Радыё Рацыя».

Адпаведная інфармацыя з'явілася ў сацсетках праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем, якія разам з незалежнымі журналістамі хацелі скарыстацца магчымасцю сустрэчы. «Мы хацелі задаць хвалюючыя пытанні да кіраўніцтва вобласці», - паведаміў вядомы берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін:

- Ліс не хоча мяне бачыць, хоць ён пусціў іншых неакрэдытаваных блогераў. Я бачыў з трансляцыі, што яны там. Гэта незразумела. Такія вось падвойныя стандарты. Мяне безумоўна цікавіць акумулятарны завод. Чаму таварыш Ліс падпісаў дамову з інвестарам на будаўніцтва гэтага завода з такімі парушэннямі?

Усяго на прыступках аблвыканкама сабралася блізу 10-ці чалавек з ліку праціўнікаў будаўніцтва завода АКБ і незалежных журналістаў, якім так і не ўдалося патрапіць на сустрэчу. «Паводле ж Канстытуцыі Беларусі грамадзяне маюць права на поўны доступ і распаўсюд інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў», - абурыліся прысутныя.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках