Еўра зноў падаражэў на таргах у Менску
- 14.03.2019, 16:40
- 6,306
Беларускі рубель знізіўся да еўрапейскай валюты і расейскага рубля.
На валютных таргах у Менску 14 сакавіка еўра і расейскі рубель падаражэлі, даляр патаннеў.
Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.
Курс даляра знізіўся на Br0,0034 і складае Br2,1315 за $1 (на таргах 13 сакавіка - Br2,1349 за $1).
Еўра падаражэў на Br0,0033 да Br2,4141 за 1 еўра (13 сакавіка - Br2,4108 за 1 еўра).
Курс расейскага рубля падвысіўся на Br0,0025 да Br3,2603 за 100 расейскіх рублёў (13 сакавіка - Br3,2578 за 100 расейскіх рублёў).