16 красавiка 2024, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паэту Славаміру Адамовічу пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі, ён пад хатнім арыштам

4
Паэту Славаміру Адамовічу пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі, ён пад хатнім арыштам
СЛАВАМІР АДАМОВІЧ

Суд адбудзецца 22 сакавіка ў Мар'інай Горцы.

У дачыненні да радыкальнага паэта Славаміра Адамовіча заведзеная крымінальная справа за «крадзеж, учынены з пранікненнем у жыллё», піша nn.by.

Справа была заведзеная ў снежні 2018 года, апошнім часам ён знаходзіўся пад хатнім арыштам.

У размове з карэспандэнтам Адамовіч не стаў распавядаць падрабязнасці справы, але растлумачыў, што гаворка ідзе пра суму блізу 300 рублёў. Заяву на яго напісала іншая фізічная асоба.

Адамовіч звязвае пераслед за сваю грамадскую актыўнасць.

Суд адбудзецца 22 сакавіка ў Мар'інай Горцы. Адамовічу пагражаюць папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, альбо арышт, альбо абмежаванне волі на тэрмін да чатырох гадоў, альбо пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

***

Славамір Адамовіч быў адным з заснавальнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», здабыў папулярнасць у 1990-я.

У 1995 годзе напісаў верш «Забі прэзідэнта!», за што быў арыштаваны. У турме КДБ трымаў сухую галадоўку. Праз 10 месяцаў выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Пакаранне, да якога прысудзіў Славаміра Адамовіча суд, фактычна абмяжоўвалася тым тэрмінам, які ён ужо адбыў за кратамі.

У 1997 годзе на адным з апазіцыйных мітынгаў публічна зашыў сабе рот у знак пратэсту супраць ціску ўладаў на незалежныя СМІ і незалежных журналістаў.

У пачатку 2000-х эміграваў у Нарвегію, але ў 2009 годзе вярнуўся ў Беларусь і пасяліўся ў Мар'інай Горцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках