24 красавiка 2024, Серада, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ пачала рыхтавацца да «жорсткіх» санкцый

18
РФ пачала рыхтавацца да «жорсткіх» санкцый
ФОТА: REUTERS

Мінфін і ЦБ РФ рыхтуюць банкі да адключэння ад глабальнай даляравай сістэмы.

Вядучыя расейскія банкі сумесна з Мінфінам і ЦБ рыхтуюць план адказу на магчымае ўзмацненне жорсткасці санкцый ЗША, у выніку якога адзін або некалькі банкаў могуць быць адключаныя ад магчымасці праводзіць разлікі ў далярах.

Такая пагроза ўтрымліваецца ў законе DASKA, унесеным у Сенат у лютым: ён патрабуе, каб банкі, звязаныя з фінансаваннем «шкоднаснай дзейнасці» Крамля, былі б унесеныя SDN-list, «чорны спіс», для фігурантаў якога забароненыя любыя трансакцыі з амерыканскімі юрыдычнымі асобамі, паведамляе finanz.ru.

Пад гэта вызначэнне трапляюць у тым ліку амерыканскія банкі, карэспандэнцкія рахункі ў якіх забяспечваюць магчымасць праводзіць разлікі ў далярах.

Згодна з падрыхтаваным уладамі планам, калі гэта здарыцца, банкі будуць выкарыстоўваць узаемныя карэспандэнцкія рахункі для валютных разлікаў, паведамляе Reuters са спасылкай на чатыры крыніцы, сярод якіх высокапастаўлены дзяржбанкір і чыноўнік фінансва-эканамічнага блока.

Трапіўшы пад санкцыі банк будзе выкарыстоўваць валютныя карэспандэнцкія рахункі ў «чыстым» расейскім банку, або некалькіх банкаў; у выніку валюта будзе праходзіць па доўгім ланцужку, і адсачыць падсанкцыйныя аперацыі стане складаней.

«Гэта значыць, яны будуць гэтыя даляры гнаць унутры сябе праз унутраныя праводкі, абмінаючы карэспандэнцкія рахункі (напрыклад) у Citi», - тлумачыць крыніца ў замежнай банку.

Схема не з'яўляецца панацэяй. Хтосьці адзін з ланцужка ўсё ж павінен мець карэспандэнцкія рахункі ў ЗША. «Масток павінен быць», дадае банкір.

Іншы варыянт - прадастаўленне валюты Цэнтральным банкам «чыстаму банку» не пад санкцыямі, які зможа размяркоўваць ліквіднасць далей па сістэме.

«Калі ў цябе ёсць адзін нейкі банк, які не накрылі, то праблем няма: ЦБ яму можа даць валютную ліквіднасць, а далей ён можа раздаваць», - сказала высокапастаўленая фінансавая крыніца.

Трэцяя опцыя - прадастаўленне ЦБ валюты санкцыйнаму банку наўпрост, аднак гэты варыянт небяспечны, паколькі пад санкцыі можа патрапіць сам ЦБ.

Якой бы ні была схема, яна не развяжа праблему, а толькі дазволіць выйграць час - тры-чатыры месяцы, кажа былы чыноўнік цэнтральнага банка: «Не будзе калапсу маментальнага, параўнальнага з адключэннем электраэнэргіі. За гэты час можна знайсці альтэрнатыўныя варыянты, гэта дазволіць супакоіць кліентаў».

У буйных дзяржбанках, якія згадваліся ў папярэдняй версіі закона аб санкцыях, ужо ёсць узаемныя карэспандэнцкія рахункі.

ВТБ мае карэспандэнцкія рахункі ў Ашчадбанку і ВЭБе, а РСХБ мае рахункі ў ВЭБе, ВТБ, Газпрамбанке, Ашчадбанку і шэрагу іншых расейскіх банках. У ВЭБа адкрыты рахункі ў Ашчадбанку і Газпрамбанке. Прамсувязьбанк не раскрывае гэтыя звесткі.

«Кожны важны банк мае пакрокавы план, што ён робіць у той ці іншай сітуацыі. Першы месяц распісаны па днях, калі не па гадзінах», - заявіў Reuters высокапастаўлены чыноўнік.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках