18 красавiка 2024, Чацвер, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі парламент прагаласаваў супраць новага рэферэндуму па Brexit

4
Брытанскі парламент прагаласаваў супраць новага рэферэндуму па Brexit

Зыход галасавання ў Палаце абшчын не мае прадпісальнага дзеяння.

Парламент Вялікабрытаніі выказаўся супраць правядзення новага рэферэндуму аб выхадзе краіны з складу Еўразвязу. Пераважная большасць дэпутатаў Палаты абшчын увечары ў чацвер, 14 сакавіка, адхіліла так званую папраўку Н (Amendment H), з дапамогай якой незалежная група з былых сябраў лейбарысцкай і кансерватыўнай фракцый мела намер адтэрмінаваць «Брэксіт» настолькі, каб даць магчымасць правесці новы рэферэндум аб выхадзе Брытаніі з ЕЗ, паведамляе DW.

У падтрымку гэтай папраўкі выказаліся толькі 85 дэпутатаў, 334 адхілілі яе. Галасаванне ў Палаце абшчын не мае прадпісальнага дзеяння і з'яўляецца, галоўным чынам, сігналам да дзеяння для ўрада ў Лондане.

Паводле ацэкі брытанскага выбаркама, для правядзення другога рэферэндуму па «Брэксіту» спатрэбілася б не менш за чатыры, а хутчэй нават шэсць месяцаў. Арганізаваць такое апытанне можна было б толькі пры працяглай адтэрміноўцы «Брэксіта», запланаванага на 29 сакавіка. У Еўразвязе выступаюць супраць адтэрміноўкі «Брэксіта» на вялікі тэрмін.

Напярэдадні Палата абшчын прагаласавала супраць так званага цвёрдага «Брэксіта» - без дамовы з Брусэлем пра парадак і ўмовы выхаду Вялікабрытаніі з Еўразвязу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках