25 красавiка 2024, Чацвер, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэнат ЗША прагаласаваў за заканчэнне надзвычайнага становішча

1
Сэнат ЗША прагаласаваў за заканчэнне надзвычайнага становішча
ФОТА: EPA

Рэзалюцыя дэмакратаў была падтрыманая большасцю галасоў.

Сэнат ЗША прагаласаваў у чацвер, 14 сакавіка, за заканчэнне рэжыму надзвычайнага становішча ў краіне, абвешчанага прэзідэнтам Дональдам Трампам з мэтай дамагчыся выдачы сродкаў на будаўніцтва муру на мяжы з Мексікай, паведамляе dw.com.

Нягледзячы на тое, што ў верхняй палаце Кангрэса пераважаюць рэспубліканцы, адпаведная рэзалюцыя дэмакратаў была падтрыманая большасцю галасоў.

Трамп адрэагаваў на вынікі галасавання неадкладна, наклаўшы першае за час свайго прэзідэнцтва вета на пастанову Кангрэса. Пра гатоўнасць да гэтага кроку Трамп заяўляў яшчэ да пачатку галасавання.

У сярэдзіне лютага рэзалюцыю аб заканчэнні надзвычайнага становішча ў краіне ўжо падтрымала Палата прадстаўнікоў.

Сэнат выступіў супраць курсу Трампа ў Савудаўскай Арабіі

Галасаванне ў Сэнаце аб пытанні скасавання надзвычайнага становішча стала ўжо другой значнай унутрыпалітычнай паразай Трампа за апошнія два днi.

13 сакавіка большасць сэнатараў выступілі таксама за спыненне вайсковай падтрымкі ЗША Савудаўскай Арабіі ў Емене. Пры гэтым за адпаведную рэзалюцыю прагаласавалі не толькі дэмакраты, але і сем рэспубліканцаў.

Надзвычайнае становішча ў ЗША было абвешчанае Дональдам Трампам 15 лютага 2019 года. Такім чынам ён хацеў дамагчыся выдачы патрэбных на будаўніцтва муру на мяжы з Мексікай сродкаў у абыход Кангрэсу і стрымаць адно з цэнтральных абяцанняў сваёй перадвыбарнай кампаніі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках