28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія банкі рыхтуюць да адключэння ад глабальнай даляравай сістэмы

6
Расейскія банкі рыхтуюць да адключэння ад глабальнай даляравай сістэмы

Да чаго прывядзе закон DASKA, унесены ў Сэнат ЗША ў лютым.

Вядучыя расійскія банкі супольна з Мінфінам і ЦБ рыхтуюць план адказу на магчымае ўзмацненне жорсткасці санкцый ЗША, у выніку якога адзін або некалькі банкаў могуць быць адключаныя ад магчымасці праводзіць разлікі ў далярах, піша finanz.ru.

Такая пагроза ўтрымліваецца ў законе DASKA, унесеным у Сэнат у лютым: ён патрабуе, каб банкі, звязаныя з фінансаваннем «шкоднай дзейнасці» Крамля, былі б унесены SDN-list, «чорны спіс», для фігурантаў якога забароненыя ўсе транзакцыі з амерыканскімі юрыдычнымі асобамі.

Пад гэта вызначэнне трапляюць у тым ліку амерыканскія банкі, рахункі у якіх забяспечваюць магчымасць праводзіць разлікі ў далярах.

Згодна з падрыхтаваным уладамі планам, калі гэта здарыцца, банкі будуць выкарыстоўваць узаемныя карэспандэнцкія рахункі для валютных разлікаў, паведамляе Reuters са спасылкай на чатыры крыніцы, сярод якіх высокапастаўлены дзяржаўны банкір і чыноўнік фінансава-эканамічнага блока.

Трапіўшы пад санкцыі банк будзе выкарыстоўваць валютныя карэспандэнцкія рахункі ў «чыстым» расейскім банку, або некалькіх банках; у выніку валюта будзе праходзіць доўгім ланцужком, і адсачыць падсанкцыйныя аперацыі стане складаней.

«Гэта значыць, яны будуць гэтыя даляры гнаць унутры сябе праз унутраныя праводкі, абмінаючы карэспандэнцкія рахункі (напрыклад) у Citi», - тлумачыць крыніца ў замежным банку.

Схема не з'яўляецца панацэяй. Хтосьці адзін з ланцужка ўсё ж павінен мець карэспандэнцкія рахункі ў ЗША. «Масток павінен быць», дадае банкір.

Іншы варыянт - выдача валюты Цэнтральным банкам «чыстаму банку» не пад санкцыямі, які зможа размяркоўваць ліквіднасць далей па сістэме.

«Калі ў цябе ёсць адзін нейкі банк, які не накрылі, то праблем няма: ЦБ яму можа даць валютную ліквіднасць, а далей ён можа раздаваць», - сказала высокапастаўленая фінансавая крыніца.

Трэцяя опцыя - выдача ЦБ валюты санкцыйнаму банку наўпрост, аднак гэты варыянт небяспечны, бо пад санкцыі можа патрапіць сам ЦБ.

Якая б ні была схема, яна не развяжа праблему, а толькі дазволіць здабыць час - тры-чатыры месяцы, кажа былы чыноўнік цэнтральнага банка: «Не будзе калапсу імгненнага, параўнальнага з адключэннем электраэнэргіі. За гэты час можна знайсці альтэрнатыўныя варыянты, гэта дазволіць супакоіць кліентаў».

У буйных дзяржбанкаў, якія згадваліся ў папярэдняй версіі закона аб санкцыях, ужо ёсць узаемныя рахункі.

ВТБ мае карэспандэнцкія рахункі ў Сбербанку і ВЭБе, а РСХБ мае рахункі ў ВЭБе, ВТБ, Газпрамбанку, Сбербанку і шэрагу іншых расейскіх банкаў. У ЗЭБа адкрытыя рахункі ў Сбербанку і Газпрамбанку. Прамсвязьбанк не выдае гэтыя звесткі.

«Кожны важны банк мае пакрокавы план, што ён робіць у той ці іншай сітуацыі. Першы месяц распісаны па днях, калі не па гадзінах», - заявіў Reuters высокапастаўлены чыноўнік.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках