20 красавiка 2024, Субота, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ў Дзень Канстытуцыі: Трэба ліквідаваць «прэзідэнта»!

20
Беларусы ў Дзень Канстытуцыі: Трэба ліквідаваць «прэзідэнта»!

Гомельскія актывісты - пра Канстытуцыю 1994 года і яе змены.

Сёння, 15 сакавіка, свята беларускай Канстытуцыі. Рэдакцыя сайта «Гомельская Вясна» паразмаўляла з грамадскімі і палітычнымі актывістам Гомельскага рэгіёну.

Андрэй Павук, блогер: Я б спачатку хацеў бы пераканацца, ці ёсць яна і кім падпісаная? Хто ўзяў на сябе гарантыю яе рэалізацыі? У нас павінны быць эталоны герба, сцяга, гімна, Канстытуцыі. Дзе з імі азнаёміцца? Мае запыты ў органы ўлады кажуць аб тым, што паглядзець эталоны нідзе нельга...

Віктар Рубцоў, грамадскі актывіст: Трэба скасаваць прэзідэнцтва!

Марыя Тарасенка, грамадзянская актывістка: Для пачатку трэба выконваць Канстытуцыю, асабліва гэта тычыцца ўладаў і прадстаўнікоў органаў правапарадку.

Андрэй Стрыжак, незалежны прафзвяз РЭП: Замацаваць прынцып рэальнага падзелу ўладаў. Заканадаўчая, выканаўчая і судовая ўлады павінны ўраўнаважваць адна адную, а не падпарадкоўвацца Лукашэнку, як гэта ёсць цяпер. Ну і вядома ж вярнуць абмежаванне на два прэзідэнцкія тэрміны.

Таццяна Раманава, сястра загінулага выратавальніка: Неабходна змяніць уладу! Пры цяперашняй Канстытуцыя не працуе...

Барыс Анікееў, грамадскі актывіст, абаронца Курапатаў: Маё меркаванне - трэба пашыраць гарантыі правоў грамадзян, для гэтага трэба змяніць увесь раздзел «Асоба, Грамадства, Дзяржава».

Леанід Судаленка, праваабаронца: З кожным годам у Беларусі з'яўляецца ўсё больш і больш прызнаных Камітэтам правоў чалавека ААН ахвяр парушэнняў з боку дзяржавы грамадзянскіх і палітычных правоў. Пра што гэта кажа? У краіне не забяспечваюцца асноўныя правы і свабоды грамадзян, мяне як праваабаронцу гэта вельмі хвалюе.

Алена Германовіч, журналістка БелаПАН: Скасаваць інстытут прэзідэнцтва, а потым прыняць захады, каб захаваць Канстытуцыю, каб больш ніхто яе не змог змяніць пад свае інтарэсы.

Васіль Палякоў, палітык: У Канстытуцыі закладзены нормы, якія супярэчаць прынцыпу падзелу ўлады, відавочны перакос на карысць выканаўчай улады, няма гарантый незалежнасці суда. Гэта і трэба змяніць, каб Канстытуцыя адпавядала дэмакратычным стандартам.

Уладзімір Кацора, палітык: «Каша» не ў Канстытуцыі, а ў галовах. Яшчэ ў сярэдзіне 19-га стагоддзя нямецкі філосаф і палітык Фердынанд Ласаль казаў: «Сапраўдная Канстытуцыя ў існай у краіне рэальнай, фактычнай прапорцыі сіл».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках