28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы - самы вялікі рост нараджальнасці ў ЕЗ

7
У Польшчы - самы вялікі рост нараджальнасці ў ЕЗ

Рост нараджальнасці ў Польшчы ў 2017 годзе склаў 5,2%.

У ЕЗ няма ніводнай краіны, у якой узровень нараджальнасці быў бы дастаткова высокім, каб прадухіліць скарачэнне насельніцтва. Агульны каэфіцыент нараджальнасці ў ЕЗ у 2017 годзе склаў 1,59 нараджэнняў на адну жанчыну ў параўнанні з 1,6 у 2016 годзе, са звестак апублікаваных Еўрастатам, паведамляе «Радыё Польшча».

Ніводная краіна ЕЗ нават не наблізілася да ўзроўню нараджальнасці на ўзроўні 2,1, які забяспечвае простую змену пакаленняў.

Дэмаграфічная сітуацыя ў Еўропе пакуль можа развязвацца толькі шляхам прыцягнення мігрантаў, якія папоўняць брак працоўнай сілы.

У сярэднім у ЕЗ жанчынам, якія нарадзілі першае дзіцяці, было 29,1 года. У 2013 годзе - 28,7 года.

Самым высокім узроўнем нараджальнасці ў ЕЗ можа пахваліцца Францыя. У 2017 годзе на аднаго француза было 1,9 нованароджаных. У Польшчы, у параўнанні з 2016 годам, узровень нараджальнасці павялічыўся да 1,48 на адну жанчыну. У 2017 годзе ў краіне нарадзілася 401 982 дзіцяці, што на 19 725 больш, чым у папярэднім годзе, што азначае рост нараджальнасці на 5,2 адсоткі. Гэта самы вялікі рост ва ўсім ЕЗ.

Сярэдні ўзрост маці пры першых радах адрозніваецца ў залежнасці ад краіны ЕЗ. Балгаркі першае дзіця нараджаюць у сярэднім у 26,1 года, у Польшчы ў 27,3.

Вялікая сям'я асабліва папулярная ў Фінляндыі. Менавіта ў гэтай краіне самы высокі адсотак маці, якія нарадзілі чацвёртага або наступнае дзіця - 10,3%.

У польскіх сем'ях у 2017 годзе чацвёртае і наступнае дзіця з'яўляліся толькі ў 4,3% родаў, а трэцяе дзіця - у 12,2%. Гэты вынік ніжэйшы за сярэдні ў ЕЗ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках