20 красавiка 2024, Субота, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку на подпіс накіравалі праект указа аб высяленні менчукоў у Смалявічы

33
Лукашэнку на подпіс накіравалі праект указа аб высяленні менчукоў у Смалявічы
Фота: onliner.by

Сталі вядомыя дэталі плана.

Урад унёс на разгляд Лукашэнку праект указа аб будаўніцтве жылля ў горадзе-спадарожніку Смалявічы. Аб асноўных момантах гэтага дакумента, адказваючы на пытанне tut.by, распавяла намесніца старшыні камітэта будаўніцтва і інвестыцый Менгарвыканкама Ірына Гантарова.

Са слоў Гантаревай, праект указа прадугледжвае будаўніцтва ў Смалявічах аднаго эксперыментальнага дома.

- [Праект указа] прадугледжвае выдачу грамадзянам, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў на тэрыторыі Менска, дзяржаўнай падтрымкі для будаўніцтва ў гэтым доме ў рамках 240-га ўказу (які прадугледжвае дзяржаўныя субсідыі на выплату крэдыту на жыллё. - Заўвага. Tut. by), - кажа яна.

Але галоўнае новаўвядзенне ў тым, што падаваць заяву на будаўніцтва ў экспэрыментальным доме змогуць нават тыя, хто стаў на чаргу ўчора. Пра пачатак падачы заявак усім загадзя паведамяць у СМІ і адміністрацыях раёнаў.

- Калі ахвотных набярэцца больш, чым кватэр у доме, - то перавага будзе аддавацца тым, хто раней стаў на чаргу, - удакладняе Гантарова.

Паводле ейных слоў, гэта будзе дом тыпавых спажывецкіх якасцяў. Хутчэй за ўсё - у канструкцыях МАПІДа.

- Кошт квадратнага метра там будзе таннейшы, чым у Менску, плюс дзяржпадтрымка. Калі толькі гэты экспэрымент атрымае падтрымку - то паводле такога ж прынцыпу сітуацыя будзе развівацца і далей, - кажа чыноўніца.

Адзначым, што апошнім часам тэма развіцця гарадоў-спадарожнікаў гучыць усё часцей. На гэтым тыдні Лукашэнка каторым разам даручыў актывізаваць там будаўніцтва.

Але, як прызнаюць і самі чыноўнікі, працэс ідзе павольна. Па-першае, у гэтых гарадах трэба будаваць не толькі дамы, але і інфраструктуру. Без яе ахвотных жыць ва ўмоўных Смалявічах відавочна не дадасца. Па-другое, Менаблвыканкам (чакана) не рвецца аплачваць інфраструктуру з рэгіянальнай скарбніцы, бо ў гарады-спадарожнікі згодна з задумай павінны пераязджаць найперш менчукі. Па-трэцяе, у гарадах-спадарожніках не так шмат працы, і людзям усё адно трэба ездзіць кожны дзень у сталіцу. А для гэтага трэба добрае транспартнае злучэнне.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках