19 красавiка 2024, Пятніца, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канадскі хакеіст раскрытыкаваў любімчыка Лукашэнкі

10
Канадскі хакеіст раскрытыкаваў любімчыка Лукашэнкі
Даніэль Корса

Даніэль Корса распавёў пра стыль кіравання Міхаіла Захарава.

Канадзец Даніэль Корса, які працуе трэнерам менскага «Дынама» ў фізпадрыхтоўцы, жорстка прайшоўся па галоўнаму трэнеру сталічнага «Юнацтва» Міхаілу Захараву.

Корса, які пагуляў у НХЛ, ажаніўся на нашай суайчынніцы і дзякуючы гэтаму затрымаўся ў Беларусі. Даніэль выступаў за сталічныя «Дынама» і «Юнацтва», так што знаёмы не па чутках з нязменным трэнерам апошняга Міхаілам Захаравым, які, у сваю чаргу, таксама вядомы як любімчык Аляксандра Лукашэнкі, піша «Салiдарнасць».

Паміж Корса і Захаравым відавочна прабегла нават не кошка, а пантэра, прычым гіганцкіх памераў. У інтэрв'ю «Прессболу» канадзец з нетутэйшай шчырасцю выказаўся пра коўча «Юнацтва»:

- Эгаіст! Толькі «я, я, я». Ніякай павагі да навакольных. Мне ніколі не зразумець, калі трэнер гарлапаніць матам на сваіх падапечных. Калі перарабляюць за шалёныя грошы камандны аўтобус, дзе ўразаюць месцы хакеістаў для таго, каб у ім быў пакойчык для трэнера.

Калі каманда саступае, адказнасць перакладаецца на падапечных. А як толькі перамагае - гэта заслуга трэнера.

Ніколі не зразумець, калі коўч атрымлівае больш за хакеіста - такога няма ў аніводнай іншай краіне, у якой я гуляў!

Дзіўна, што Захараў ужо столькі гадоў найлепшы трэнер Беларусі, але ён не працуе ў КХЛ ці дзесьці яшчэ ў наймацнейшых лігах свету. Можа, чакае прапановы з НХЛ. Але я не ўпэўнены, што за акіянам генмэнэджару спадабаецца, што коўч будзе піць чай і размаўляць па тэлефоне падчас трэніровак.

Таму я ніколі ў жыцці не даверу сваіх дзяцей такому спецыялісту, нават калі ён будзе адзіным на планеце. Ужо лепш у балет!..

Мне цікава ведаць, чаму летась, калі Льюіс пакінуў нацыянальную каманду, яго замяніў Пушкоў, а не Захараў? Міхал Міхалыч ж найлепшы трэнер Беларусі - ці ўсё ж не? Чаму Захараў не прыняў каманду і не паказаў, на што ён здольны?

Корса пракаментаваў і нядаўнюю скандальную суперсерыю паміж менскім «Дынама» і зборнай клубаў экстралігі, якую ўзначальваў Захараў. Тады праз дэфіцыт гульцоў канадзец, якому ўжо ідзе пяты дзясятак, зняў на пару матчаў канькі з цвіка і выйшаў на лёд дапамагаць сваёй камандзе.

- Вядома, лягчэй скарыстацца няпростай сітуацыяй у «Дынама», калі каманда страціла больш за палову складу, а астатнія ў апошнія тры тыдні выходзілі на лёд з траўмамі. Вы зразумейце: Захараў саступіў або, як кажуць, амаль перамог у «суперсерыі», не камандзе КХЛ, якая была ў пачатку сезона, а таму, што ад яе засталося - траўмаваныя хлопцы, хакеісты з «Юнацтва» і «Шахцёра», 18-гадовы гулец... І дзядуля-трэнер у АФП з ягонымі памылкамі.

Напэўна, гэта нагода задумацца, у якім гаротным стане знаходзіцца не толькі «Дынама»... Замест таго, каб хадзіць і скардзіцца, які ты найлепшы трэнер на фоне «зуброў», варта было б вырасціць добрага хакеіста і чагосьці дамагчыся на чэмпіянаце свету.

Адкрыцці Даніэля Корса паведамілі нам не занадта шмат новага пра Міхаіла Захарава. Але адна справа, калі пра чалавека так адклікаюцца ў кулуарах, і іншае - калі публічна, у медыях.

Смешна, што менавіта ў Канаду Лукашэнка абяцаў адправіць шукаць працу таго, хто саступіць у суперсерыі. Але чамусьці Міхаіл Захараў дагэтуль не за акіянам...

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках