18 красавiка 2024, Чацвер, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі плаціцьмуць беларусы за паслугі ЖКГ у 2019 годзе

18
Колькі плаціцьмуць беларусы за паслугі ЖКГ у 2019 годзе

Насельніцтву абяцаюць 100-адсоткавую аплату ЖКП.

У 2019 годзе беларусы, на разлікі ўладаў, будуць кампенсаваць 80,5% выдаткаў за нададзеныя жыллёва-камунальныя паслугі, астатняе будзе субсідаваць дзяржава. Гэта ацэначны паказчык на гэты год, за год ён будзе пералічаны і ўдакладнены з улікам фактычных выдаткаў камунальнікаў на ЖКП, паведамляе tut.by.

Запланаваны ўзровень кампенсацыі насельніцтвам гэтых выдаткаў разлічваецца на чарговы фінансавы год без уліку ільгот, якія прадугледжаныя асобным катэгорыям насельніцтва.

Да прыкладу, на 2017 год планаваны ўзровень кампенсацыі насельніцтвам выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі прагназаваўся на ўзроўні 69,2%, а пасля пераразліку фактычны ўзровень кампенсацыі склаў 69,7%.

На 2018 год планавалася, што беларусы будуць кампенсаваць 76,3% выдаткаў за нададзеныя жыллёва-камунальныя паслугі. У МАРГ пакуль не падлічылі фактычны ўзровень кампенсацыі насельніцтвам затрат на жыллёва-камунальныя паслугі за мінулы год.

З 1 студзеня ў Беларусі планава паднялі тарыфы на некаторыя ЖКП у межах 5 даляраў.

Нагадаем, у Беларусі скасавалі дыферэнцыраваныя тарыфы на многія жыллёва-камунальныя паслугі - з 1 студзеня на электрычнасць, а з 1 сакавіка - на тэхабслугоўванне жылых дамоў, паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення.

Летась у Беларусі зацвердзілі антыінфляцыйную праграму. У дакуменце у тым ліку прапісана, колькі беларусы будуць кампенсаваць да 2020 года за жыллёва-камунальныя паслугі. У МАРГ пазней растлумачылі, што на 2018 год запланавалі выхад на 100-адсоткавы ўзровень кампенсацыі выдаткаў па ўсіх паслугах, акрамя ацяплення, газазабеспячэння і электраэнэргіі. Пры гэтым у электраэнэргіі выйсці на аплату насельніцтвам на поўныя тарыфы плануецца ў 2019 годзе. А вось выхад на 100-адсоткавы ўзровень кампенсацыі за газазабеспячэнне і ацяпленне - пытанне адкрытае.

Пры гэтым пры разліку гэтага паказчыка ўлічваюцца асноўныя ЖКП (тэхабслугоўванне жылога дома, халоднае водазабеспячэнне, цеплазабеспячэнне, водаадвядзенне (каналізацыя), абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адкідамі, тэхабслугоўванне ліфта, газазабеспячэнне, электразабеспячэнне), а таксама санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома, тэхнічнае абслугоўванне замковых прылад жылога дома, электразабеспячэнне на асвятленне дапаможных памяшканняў і працу абсталявання, за выняткам ліфтаў, электразабеспячэнне на працу ліфта ў шматкватэрных жылых дамах.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках