24 красавiка 2024, Серада, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску актывіст двойчы паставіў на месца «добразычліўца» ў цывільным

7
У Менску актывіст двойчы паставіў на месца «добразычліўца» ў цывільным
Дзяніс Кобрусеў

Незнаёмы «самі ведаеце адкуль» цікавіўся дзейнасцю ўдзельнікі акцый супраць ушчыльнення.

Каардынатар ініцыятывы «Горад для гараджан» Дзяніс Кобрусеў паведаміў, што ягонай грамадскай дзейнасцю двойчы цікавіўся невядомы ў цывільным, паведамляе «Радыё Свабода».

Незнаёмы не прадставіўся, але сказаў Дзянісу Кобрусеву, што ён «самі ведаеце адкуль».

Учора ўвечары ў Менску, калі Дзяніс Кобрусеў вяртаўся дадому, незнаёмы спрабаваў пагаварыць пра грамадскую дзейнасць Дзяніса.

Сёння была яшчэ адна такая спроба, калі актывіст выйшаў з пад'езду.

«Учора падыходзіў пазнаёміцца ўвечары, калі вяртаўся дадому. Я адказаў, што мне з ім няма пра што гаварыць, што мы нічога супрацьзаконнага не робім. На гэтым усё скончылася. Але сёння раніцай, калі выйшаў з пад'езду, з прыпаркаванага аўтамабіля выйшаў той жа самы чалавек і накіраваўся да мяне з той жа самай мэтай - прапанаваць знаёмства. Я рэціраваўся ў пад'езд, патэлефанаваў сябрам, каб яны прыехалі і былі сведкамі, каб можна было сфатаграфаваць і выклікаць міліцыю. Але праз дзесяць хвілін аўто з'ехала», - распавёў актывіст.

Са слоў Дзяніса Кобрусева, прадстаўнікі спецслужбаў любяць заводзіць кантакты з людзьмі з актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Альбо шукаюць агентаў, альбо гэта спроба «нейкага ціску».

Са слоў Дзяніса Кобрусева, калі пачыналася ўшчыльненне забудовы Менска, на мітынгі збіраліся па 300-400 чалавек, актывіст выступаў на іх з мегафонам.

«Тады ніякіх спроб не было. І цяпер гэта выглядае яшчэ больш дзіўным, бо мы перайшлі на больш экспэртную працу. Я магу гэта звязваць толькі з тым, што за дзесяць гадоў уплыў нашай арганізацыі вырас», - сказаў Дзяніс Кобрусеў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках