19 красавiка 2024, Пятніца, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чым галоўная карысць віна

20
У чым галоўная карысць віна

Віно - гэта не толькі прыемна, але і карысна.

Віно - найстаражытнейшы напой, пра які складалі оды. Не выпадкова, бо яно даволі карыснае. Толькі выбіраць трэба сухое віно, з мінімальнай колькасцю цукру. І піць не больш за адзін келіх. Тады табе дададуцца такія плюсы, піша edinstvennaya.ua.

Сэрца ў парадку

Келіх чырвонага віна дзейнічае як антыаксідант, што папярэджвае анкалагічныя хваробы. Але яго галоўная ўласцівасць - ачышчэнне сасудаў, што супрацьстаіць узнікненню тромбаў, зніжэнне ўзроўню халестэрыну і нармалізацыя ціску.

Цікава, што пры паніжаным ціску лепш піць чырвонае віно, а пры падвышаным - белае.

Паскарэнне абмену рэчываў

Кажуць, келіх віна замяняе паход у спартзалу. Гэта не зусім так, але доля праўды ў гэтым сцвярджэнні ўсё ж ёсць. Віно спрыяе страваванню і паскарае абмен рэчываў, зусім як мышцы, якія мы нарошчваем у спартзалі.

Але лепш за ўсё не замяняць спартзалу келіхам віна, а сумяшчаць.

Выдатны настрой

Таніны чырвонага віна спрыяюць падняццю ўзроўню сератаніну, гармону шчасця. Толькі не шчыруйце, бо вялікая колькасць алкаголю можа стаць дэпрэсантам.

Як казалі антычныя мудрацы: адрозненне атруты ад лекаў толькі ў дазіроўцы. Таму келіх мы табе з чыстым сэрцам дазваляем.

Моцны сон

Келіх чырвонага віна перад сном дапаможа табе прыглушыць нервы, раз’ятраныя за дзень, падорыць прыемную дрымоту, дазволіць спаць да раніцы глыбокім сном без начных абуджэнняў.

Усё гэта, дзякуючы пазітыўнаму ўплыву на псіхіку і нармалізацыі ціску.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках