19 красавiка 2024, Пятніца, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнікі зладзілі сусветны страйк супраць зменаў клімату

2
Школьнікі зладзілі сусветны страйк супраць зменаў клімату
ФОТА: AFP

Акцыі падтрымалі школьнікі з больш чым 100 краін свету.

Ва ўсім свеце праходзяць страйкі школьнікаў, якія патрабуюць больш рашучых дзеянняў для прадухілення змяненняў клімату. Пра акцыі паведамляе ў Твітэры іх арганізатарка, швэдская школьніца Грэта Тунберг. Мітынгі намечаныя ў тым ліку ў Францыі, Вялікай Брытаніі, ЗША, Бангладэш, Іране, Індыі і Аўстраліі, паведамляе «Радыё Свабода».

Паведамляецца, што акцыі падтрымалі школьнікі з больш чым 100 краін свету. У адных выпадках гаворка ідзе пра дзясяткі, у іншых - пра тысячы навучэнцаў. Многія з іх у гэты дзень прапускаюць урокі.

Паводле звестак Euronews, пратэстоўцы заблакавалі ўваход у штаб-кватэру найбуйнейшага французскага банка Société Générale, палічыўшы дзеянні фінансавай установы шкоднымі. На сайце арганізатараў пратэсту гаворыцца, што ў Расеі павінны прайсці чатыры акцыі: у Маскве, Новасібірску, Кіраве і Яраслаўлі. Мітынг у Кіраве ўзгоднены з уладамі, паведамляецца на старонцы «Вконтакте» «Экапратэст Кіраў|FridaysForFuture». Пры гэтым таксама вядома пра серыю адзіночных пікетаў школьнікаў у Іжэўску.

Прычына пратэстаў: недастатковыя, на думку ўдзельнікаў, дзеянні дзяржаў супраць зменаў клімату. «Навошта вучыцца, калі будучыня можа не наступіць?», - рэзюмуюць дзеці-актывісты.

У 2015 годзе большасць краін свету на канферэнцыі ААН у Парыжы пагадзіліся паспрабаваць хаця б часткова спыніць глабальнае пацяпленне. Для гэтага, напрыклад, прапануецца знізіць выкід парніковых газаў. Пасля прыходу да ўлады Дональда Трампа ў 2016 годзе ЗША выйшлі з Парыжскага пагаднення.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках