25 красавiка 2024, Чацвер, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат ад «Адзінай Расеі»: Я - сын Ічкерыі, я не люблю расейскіх генералаў

Дэпутат ад «Адзінай Расеі»: Я - сын Ічкерыі, я не люблю расейскіх генералаў
МАГАМЕД ХАНБІЕЎ
ФОТА: САЙТ «АДЗІНАЙ РАСІІ»

Магамед Ханбіеў выступіў з даволі супярэчлівай заявай.

Дэпутат парламента Чачэніі ад «Адзінай Расеі», былы міністр абароны Ічкерыі Магамед Ханбіеў заявіў, што не любіць расейцаў і не размаўляе з імі. Пра гэта палітык сказаў у жывым эфіры ў Instagram. Відэа з прызнаннем адзінароса апублікаваў у Twitter апазіцыянер Аляксей Навальны, піша znak.com.

«Падышах майго народа - чачэнец. Я з расейцамі ніколі не размаўляю. Я расейцам ніколі слова не кажу. Я ніякаму расейцу не здаваўся [падчас вайны ў Чачэніі], - сцвярджае Ханбіеў (пераклад з чачэнскага ФБК Навальнага). - У мяне не было размовы з аніводным расейскім генералам, ні з афіцэрам. І я іх не люблю нават сёння. Я сын Ічкерыі!»

На сайце чачэнскага аддзялення «Адзінай Расеі» гаворыцца, што Магамед Ханбіеў з'яўляецца членам фракцыі партыі ўлады ў парламенце Чачэніі, уваходзіць у камітэт у пытаннях законнасці, правапарадку і бяспекі. Узнагароджаны ордэнам Кадырава, ордэнам «За развіццё парламентарызму ў Чачэнскай Рэспубліцы».

Ічкерыя была самаабвешчанай рэспублікай, якая існавала пасля распаду СССР на частцы тэрыторыі былой Чачэна-Інгушскай АССР у складзе РСФСР.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках