28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Насельнікі дома, дзе на балконе захоўвалі уран: Увесь дом у шоку!

9
Насельнікі дома, дзе на балконе захоўвалі уран: Увесь дом у шоку!
Фота: МНС

У Менску каля сметнікаў знайшлі пяць бляшанак з радыеактыўным рэчывам.

Kp.by распавядае аб НЗ у Менску.

- У ЖЭС прыйшоў мужчына і сказаў, што ўбачыў каля кантэйнераў пластыкавае вядро з ёмістасцямі, на іх былі этыкеткі: «Небяспечна. Радыёактыўныя рэчывы або іянізаванае выпраменьванне». Мы спачатку не паверылі - ці мала што людзі могуць прыдумаць, але наважылі праверыць інфармацыю. Выявілася, усё праўда. Мы тэрмінова патэлефанавалі ў МНС, - распавядае вядучы інжынер ЖЭС №37 г. Менска Андрэй Цішкевіч.

Да месца надзвычайнага здарэння выехаў аўтамабіль хімічнай і радыяцыйнай абароны МНС. Ратавальнікі агарадзілі памяшканне і замералі радыяцыйны фон: на адлегласці аднаго метра замеры паказалі перавышэнні ў 4 разы, у двух метрах радыяцыйны фон не перавышаў норму.

- Ратавальнікі адразу ж адвялі ў бок усіх відавочцаў і праверылі іх радыяцыйны фон. На шчасце, прыборы не паказалі перавышэнне, - дадаў Андрэй Цішкевіч.

Паводле інфармацыі МНС, на кантэйнернай пляцоўцы знайшлі пяць бляшанак з рэчывамі: дзве бляшанкі (па 1 кг) урану хлорыстага і па адной бляшанцы ўрану азотнакіслага, урану сернакіслага і ўрану трохкіслага.

- Небяспечныя рэчывы былі адпраўленыя ў Аб'яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны». Пасля канфіскацыі ратавальнікі яшчэ раз замералі радыяцыйны фон на кантэйнернай пляцоўцы, ён быў у норме, - паведаміла прэс-служба МНС.

Як распавёў «Камсамолцы» навуковай сакратар Навуковай установы «АІЭЯД - Сосны» Арцём Радкевіч, цяпер спецыялісты праводзяць аналіз змесціва ў гэтых ёмістасцях, каб пераканацца на сто адсоткаў, што гэта за рэчыва.

Бабуля прадавала небяспечныя рэактывы?

Крыху пазней міліцыя высветліла, што небяспечныя рэчывы належалі мянчанцы 1939 году нараджэння, якая памерла ў 2016-м. А ёмістасці з рэактывамі на кантэйнерную пляцоўку вынесла яе ўнучка - бляшанкі яна выявіла на балконе ў бабулі. Як выявілася, жанчына працавала на хімічным факультэце адной з менскіх ВНУ, хутчэй за ўсё, адтуль яна і прынесла радыеактыўныя рэчывы.

«Камсамолка» адшукала людзей, якія жывуць па суседстве з кватэрай, дзе захоўваліся небяспечныя рэактывы. З іх слоў, апошнія гады жыцця гаспадыня кватэры была паралізаваная, за ёй прыглядалі дачка і ўнучка.

- Увесь наш дом у шоку! Вось так жывеш з людзьмі доўгія гады ў адным пад'ездзе, вітаешся, а потым высвятляецца, што на балконе яны захоўваюць небяспечныя рэчывы, - распавядае суседка Алеся, якая была сведкай падчас ператрусу. - Міліцыя разбіралася да дзвюх гадзін ночы. Як мы зразумелі са слоў дачкі, бабуля прадавала гэтыя рэактывы. У пятніцу праваахоўнікі павінны былі абшукаць гараж і лецішча, якія належаць гэтай сям'і.

- Скажыце, спецыялісты замяралі радыяцыйны фон у кватэрах суседзяў?

- Не, вымяралі толькі ў кватэры бабулі. Нам сказалі, каб не перажывалі, бо ўсе ёмістасці былі герметычна зачыненыя. Але мы сумняваемся, што нам кажуць усю праўду. Па-першае, нават з закрытых бляшанак ішло выпраменьванне, а па-другое, на іх было напісана «1977 год». Толькі ўявіце, колькі гадоў яны, магчыма, прастаялі на гэтым балконе! Па-трэцяе, на месцы знайшлі не пяць бляшанак, як пішуць афіцыйна, а больш. Яшчэ чатыры павезлі адразу пасля прыезду МНС. Мы бачылі. Цяпер вось думаем, можа, ад гэтага нашы дзеці ўвесь час хварэюць? Амаль у кожнай сям'і ў нашым доме па двое непаўналетніх дзяцей: яны ўвесь час хварэюць, некаторыя па некалькі месяцаў. Я з дачкой з лістапада мінулага года да лютага гэтага ўвесь час хаджу ў паліклініку.

Кампетэнтна

Журналісты звярнуліся па каментар да каардынатара праекта энэргетычнай праграмы Грынпіс Расеі Рашыда Алімава:

- Знойдзеныя рэчывы - гэта рэактывы (солі ўрану). Яны небяспечныя, калі рассыплюцца, трапяць у арганізм праз дыхальныя шляхі або з ежай. Пры траплянні ў арганізм солі ўрану небяспечныя не толькі ўнутраным апрамяненнем (радыяцыяй), але і таксічнасцю гэтых злучэнняў. У закрытых бляшанках яны не ўяўляюць непасрэднай небяспекі, але на сметнік іх выкідваць няправільна. У побыце азотнакіслы ўран мог выкарыстоўвацца пры праяўленні фатаграфій.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках