29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Большасць немцаў хоча, каб Мэркель заставалася канцлеркай

6
Большасць немцаў хоча, каб Мэркель заставалася канцлеркай
Ангела Мэркель
ФОТА: DPA/AFP

Канцлерка Нямеччыны можа захаваць сваю пасаду да 2021 года.

59% немцаў мяркуюць, што канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель павінна застацца на сваёй пасадзе да 2021 года, калі ў краіне пройдуць чарговыя федэральныя выбары.

Пра гэта сведчаць звесткі апытання ADR (пераклад - «Европейская правда»)

На сёння 52% рэспандэнтаў задаволеныя або вельмі задаволены працай Мэркель. На працягу мінулага года падтрымка Мэркель вагалася ў межах 44-57%.

Яе падтрымка нават вырасла на два адсоткі ў параўнанні з апошнім апытаннем у снежні.

Анегрэт Крамп-Карэнбауэр, якую 7 снежня замест Мэркель абралі старшынёй Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС), таксама выступала за тое, каб цяперашняя канцлерка захавала сваю пасаду да 2021 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках