19 красавiка 2024, Пятніца, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, калі пройдуць выпускныя сёлета

4
Стала вядома, калі пройдуць выпускныя сёлета
ФОТА: TUT.BY

Як школьнікі будуць адпачываць у наступным годзе.

Міністэрства адукацыі распавяло, калі пройдуць апошнія званкі і выпускныя вечары, калі школьнікі будуць адпачываць у наступным годзе, піша tut.by.

Навучальны год 2018/2019 завершыцца ў пятніцу, 31 траўня. Апошні званок для вучняў 9 класаў і 11 класаў пройдзе 30 траўня. 31 траўня для іх правядуць кансультацыі па вучэбных прадметах.

Выпускныя экзамены сёлета пройдуць з 1 да 8 чэрвеня, выпрабаванні па вучэбных прадметах, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, пачынаюцца а 9 гадзіне.

Выпускныя цяперашнім летам міністэрства адукацыі рэкамендуе правесці 8-9 чэрвеня — субота-нядзеля.

Ужо вядомы і графік вучобы на наступны навучальны год: першая чвэрць – з 2 верасня да 31 кастрычніка 2019 г., другая – з 11 лістапада да 24 снежня 2019 г., трэцяя – з 13 студзеня да 28 сакавіка 2020 г., чацвёртая — з 6 красавіка да 30 траўня 2020 г.

Канікулы ў наступным навучальным годзе будуць такімі:

- восеньскія – 9 дзён: з 1 лістапада да 9 лістапада 2019 г. уключна;

- зімовыя – 17 дзён: з 26 снежня да 11 студзеня 2020 г. уключна;

- вясновыя – 6 дзён: з 30 сакавіка да 4 красавіка 2020 г. уключна;

- Летнія – 92 дні: з 1 чэрвеня да 31 жніўня 2020 г., для навучэнцаў.

Для першых і другіх класаў у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя вакацыі працягласцю 7 дзён – з 17 лютага да 23 лютага 2020 г.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках