25 красавiка 2024, Чацвер, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Гарадзенцы масава выйшлі на акцыю супраць дэкрэту аб «дармаедах»

5
Фотафакт: Гарадзенцы масава выйшлі на акцыю супраць дэкрэту аб «дармаедах»
ФОТА: HRODNA.LIFE

Яркая акцыя прайшла роўна два гады таму.

Два гады таму ў Дзень канстытуцыі 15 сакавіка ў цэнтры Гродна прайшла акцыя пратэсту. Блізу 800 гарадзенцаў выказалі сваю незадаволенасць уладам у сувязі з прыняццем «закона аб дармаедах», піша сайт hrodna.life.

Арганізатары акцыі пратэсту былі затрыманыя напярэдадні акцыі. Іх асудзілі на 13-15 дзён, іншыя актывісты атрымалі штрафы. У выніку было асуджана 12 чалавек.

Нягледзячы на адсутнасць лідараў, у парк Жылібера 15 сакавіка прыйшло некалькі сотняў чалавек. Пратэстоўцы адправіліся на плошчу Леніна да будынка гарвыканкама, там да іх далучыліся яшчэ людзі.

На плошчы Леніна да пратэстоўцаў «для дыялогу» выйшлі прадстаўнікі Гарадзенскага гарвыканкама і запрасілі зацікаўленых у актавыя залі. Некалькі чалавек пайшлі ў гарвыканкам, астатнія засталіся на плошчы, але неўзабаве разышліся. Пасля акцыі былі затрыманыя некалькі чалавек.

Акцыя 15 сакавіка была самай масавай з акцый супраць «дэкрэта аб дармаедах», якія праходзілі ў Гродне зімой і вясной 2017 года. Акцыі пратэсту прайшлі тады па ўсёй краіне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках