20 красавiка 2024, Субота, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары прэзідэнта ва Украіне: звесткі свежага сацапытання

11
Выбары прэзідэнта ва Украіне: звесткі свежага сацапытання
ФОТА З САЙТА SEGODNYA.UA

Названая тройка лідараў.

Калі б у наступную нядзелю праходзілі выбары прэзідэнта Украіны, то сярод тых, хто вызначыўся і прыйдзе на ўчасткі, за Уладзіміра Зяленскага прагаласуе 24,9%, за Юлію Цімашэнку - 19%, за Пятра Парашэнку - 17,3%, піша «Апостроф».

Такія вынікі даследавання грамадскай думкі на прэс-канферэнцыі «Выбары прэзідэнта Украіны: за каго гатовыя аддаць свой голас украінцы 31 сакавіка», якое прэзентавалі каардынатар даследчых праектаў «Украінскага сацыялагічнага партала» Арцём Гарбенка, палітычны кансультант Мікалай Спірыдонаў і палітолаг Віктар Савінаў.

«З канца лютага лідар прэзідэнцкага рэйтынгу не змяніўся. Сярод тых, хто вызначыўся і прыйдзе на выбары, 24,9% гатовыя аддаць свой голас за Уладзіміра Зяленскага. На другім месцы лідарка партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка з 19%, Пятро Парашэнка адстае менш чым на 2% (17,3%). Другую тройку лідараў ўзначальвае Анатоль Грыцэнка з 10,6%, за ім ідуць Юрый Бойка з 9% і Алег Ляшко з 5,4%. Тут таксама амаль нічога не змянілася, нягледзячы на аб'яднальныя працэсы ў стане апазіцыйных і дэмакратычных сілаў». - распавёў Гарбенка.

Cа слоў палітычнага кансультанта Мікалая Спірыдонава, цікавыя змены адбыліся з рэйтынгамі кандыдатаў, якія замыкаюць першую дзясятку выбарчага спісу.

«Віталь Скоцік дагнаў Ігара Смяшко і амаль дагнаў Аляксандра Вілкула. У Вілкула - 3,1%, а ў смяшкі і Скоціка - па 2,5% галасоў. Гэта дае падставы меркаваць, што кандыдаты, якія вядуць актыўную выбарчую кампанію, могуць разлічваць на павелічэнне сваёй пазнавальнасці і долі прыхільнікаў сярод выбарцаў. Для іх гэта важна, паколькі яны разьлічваюць на поспех у выбарах у Вярхоўную Раду Украіны ў кастрычніку гэтага года. Той жа Віталь Скоцік, нягледзячы на тое, што перастаў быць лідарам Аграрнай партыі і пайшоў на прэзідэнцкія выбары самавылучэнцам, змог прыкметна нарасціць свой рэйтынг. Верагодна, гэта стала вынікам правільна абранай выбарчай стратэгіі і актыўнай асабістай прысутнасці на старонках цэнтральных і мясцовых газет і на тэле- і радыёканалах, дзе ён, між іншым, публічна палемізаваў з Балашовым, Данілюком, Шаўчэнкам і іншымі кандыдатамі. Для многіх выбарцаў Віталь Скоцік з'яўляецца «новым тварам» ва ўкраінскай палітыцы, а таму прыцягвае іх увагу і сваёй асобай, і перадвыбарчай праграмай. Таксама падобна, што яму ўдалося паказаць сябе яшчэ і эфектыўным камунікатарам з заходнімі партнёрамі: ва Украіне многім стала вядома пра яго паспяховыя дэбаты ў Еўрапарламенце і інтэрв'ю замежным СМІ», - падкрэсліў палітычны кансультант.

Агульнанацыянальнае даследаванне «Электаральныя перавагі ўкраінцаў» праводзілася з 7 да 13 сакавіка 2019 ва ўсіх абласцях Украіны (без уліку насельніцтва АР Крым і акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей) метадам асабістага інтэрв'ю (face-to-face). Апытана 2000 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў. Тэарэтычная хібнасць не перавышае 2%.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках