24 красавiка 2024, Серада, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы правялі акцыю ў гонар Дня Канстытуцыі

3
Праваабаронцы правялі акцыю ў гонар Дня Канстытуцыі

Барыс Бухель і Аляксандр Буракоў павіншавалі магілёўцаў з 25-годдзем галоўнага закона краіны.

15 сакавіка 1994 года была прынятая першая ў гісторыі суверэннай Беларусі Канстытуцыя. У гонар гэтага праваабаронцы «Магілёўскай вясны» Барыс Бухель і Аляксандр Буракоў выйшлі на вуліцы горада, каб раздаць «бясплатныя сертыфікаты» на вывучэнне Канстытуцыі:

- Вырашылі сёлета адзначыць Дзень Канстытуцыі, прайшоўшыся па цэнтральных вуліцах і раздаўшы інфармацыйныя матэрыялы. Зрабілі іх у выглядзе «бясплатных сертыфікатаў», каб нагадаць людзям, наколькі лёгка і свабодна можна знайсці асобнікі Канстытуцыі ў тых жа бібліятэках або ў сябе дома, - пракаментаваў акцыю Буракоў.

На адваротным баку ўлёткі праваабаронцы змясцілі 10 правоў і свабод, якія прапісаны ў галоўным законе краіны - і пры гэтым усё роўна парушаюцца.

- Безумоўна правоў, якія парушаюцца ў Беларусі больш. Але адабралі найбольш гарачыя варыянты, - адзначыў хлопец.

Са слоў Барыса Бухеля, яны раздалі амаль трыста асобнікаў за 40 хвілін.

- Усё добра, людзі нармальна бралі ўлёткі, калі чулі пра Канстытуцыю і правы. Хоць былі і такія, хто сказаў, што ў гэтыя гульні не гуляе. Праўда, я не зразумеў, у якія гэта гульні, - пасмяяўся Бухель.

Праваабаронцы вераць у лепшае:

- Вядома, калі б мы ахапілі 100 тысяч чалавек, гэта было б лепей. Аднак канкрэтна зараз і канкрэтна ў гэтым горадзе нават калі пару дзесяткаў чалавек уважліва пачытаюць пра свае правы - гэта ўжо нармальна, - сказаў на заключэнне Буракоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках