25 красавiка 2024, Чацвер, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ураджэнка Беларусі распавяла CNN, як зразумела каштоўнасць роднай мовы

Ураджэнка Беларусі распавяла CNN, як зразумела каштоўнасць роднай мовы

Цяпер Надзея Аяла жыве ў Сан-Антоніа, штат Тэхас.

CNN апублікаваў артыкул пісьменніцы мексіканскага паходжання Рэйны Грандэ. У ёй яна распавяла, як у дзяцінстве пасля пераезду ў ЗША была вымушаная адмовіцца ад роднай гішпанскай мовы, а праз гады зноў адкрыла для сябе яе каштоўнасць, піша belmir.by.

Тэлеканал папрасіў чытачоў падзяліцца сваімі гісторыямі на гэтую ж тэму. І атрымаў вялікую колькасць водгукаў. Сярод іх быў і ліст ад ураджэнкі Беларусі Надзеі Аяла, якая жыве цяпер у Сан-Антоніа, штат Тэхас.

Яна напісала, што вясной 1990 года разам з сям'ёй эмігравала з краіны былога Савецкага Саюза, якая цяпер носіць назву Беларусь.

«Адна з рэчаў, якія запомніліся больш за ўсё, – пераклад для маіх бацькоў і расчараванне, калі яны не разумелі нешта простае. У тыя юныя гады я хацела, каб яны ўсё разумелі і не мелі патрэбы ў перакладзе сваіх дзяцей» – сказана ў лісце.

Са слоў Надзеі, толькі ў 20-гадовым узросце, прыехаўшы праз 18 гадоў у краіну, дзе нарадзілася, яна па-сапраўднаму ацаніла здольнасць мець зносіны з бабуляй і іншымі сваякамі ў Беларусі.

«У той момант я паабяцала сабе, што мае дзеці асвояць родную мову, якой мае бацькі навучылі мяне, а таксама культуру, якая ў іх у крыві», - распавяла аўтар ліста.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках