18 красавiка 2024, Чацвер, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФІФА мяняе фармат клубнага чэмпіянату свету

1
ФІФА мяняе фармат клубнага чэмпіянату свету

З 2021 года ў турніры змогуць удзельнічаць 24 каманды, а сам чэмпіянат будзе праходзіць летам раз на чатыры гады.

Пачынаючы з 2021 года колькасць камандаў-удзельніцаў клубнага чэмпіянату свету ў футболе вырасце з 7 да 24. У новым фармаце турнір будзе праводзіцца летам раз на чатыры гады і заменіць, такім чынам, Кубак канфедэрацый. Пра такую пастанову Рады Міжнароднай федэрацыі футболу (ФІФА) паведаміў журналістам прэзідэнт ФІФА Джані Інфантына на прэс-канферэнцыі ў Маямі ў пятніцу, 15 сакавіка, піша dw.com.

"Гэта лёсавызначальная пастанова ў гісторыі футболу і ФІФА, – заявіў Інфантына. – Я вельмі шчаслівы, што Рада яе прыняла. Наша задача і абавязак у тым, каб умацоўваць клубную гульню ў футбол. І мы хочам бачыць цікавы і прэстыжны турнір".

Крытыка рэформы з боку УЕФА і ECA

Супраць рэформы клубнага ЧС выступілі Звяз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) і Асацыяцыя еўрапейскіх клубаў (ECA), прычым ECA нават прыгразіла байкотам чэмпіянату з боку вядучых еўрапейскіх камандаў у выпадку прыняцця рэформы. Тым не менш Рада ФІФА прыняла адпаведную пастанову 25 галасамі супраць 7, паведамляецца ў прэс-рэлізе ФІФА.

"Мы былі супраць, паколькі нагрузка на гульцоў моцна вырасла. Для пачатку было б лепш разгрузіць іх каляндар", – заявіў прэзідэнт Нямецкага футбольнага звязу (DFB) Райнхард Грындэль (Reinhard Grindel).

Што такое клубны чэмпіянат свету ў футболе

Клубны чэмпіянат свету ў футболе – турнір паміж наймацнейшымі клубамі шасці канфедэрацый. Ён быў заснаваны ў 2000 годзе і з 2005 года стаў штогадовым.

У 2018 годзе клубны чэмпіянат свету праходзіў у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і закончыўся перамогай гішпанскага "Рэала".

У новым фармаце чэмпіянат клубаў упершыню пройдзе з 17 чэрвеня да 4 ліпеня 2021 года і будзе пасля праводзіцца раз на чатыры гады. Пастанова пра краіну-гаспадыню гэтага турніру яшчэ не прынятая.

Паводле інфармацыі Рады ФІФА, акрамя васьмі еўрапейскіх камандаў са складу УЕФА, у клубным чэмпіянаце свету 2021 года будуць удзельнічаць шэсць камандаў, якія прадстаўляюць паўднёваамерыканскую канфедэрацыю футболу (CONMEBOL), тры каманды з Канфедэрацыі футболу Паўночнай, Цэнтральнай Амерыкі і краінаў Карыбскага басейна (CONCACAF), Афрыканскай канфедэрацыі футболу (CAF) і Азіяцкай канфедэрацыі футболу (AFC), а таксама адзін прадстаўнік канфедэрацыі футболу Акіяніі (OFC).

Пашырэнне ўдзельнікаў ЧС-2022 у Катары да 48 камандаў

Іншым пытаннем на абмеркаванні Рады ФІФА ў Маямі 15 сакавіка стала пашырэнне колькасці ўдзельнікаў Чэмпіянату свету ў футболе 2022 года да 48 камандаў.

У цяперашні момант прыняцце адпаведнай пастановы адкладзенае ФІФА з прычыны таго, што яшчэ не вызначаная краіна, якая магла б разам з Катарам прыняць ЧС у пашыраным фармаце.

Ідэальна на гэтую ролю падышлі б дзяржавы, геаграфічна блізкія да Катара: Бахрэйн, Саудаўская Аравія і ААЭ. Аднак з 2017 года стасункі паміж імі і Катарам вылучаюцца падвышанай напружанасцю. Нейтральнымі партнёрамі ў рэгіёне Персідскага заліва маглі б стаць Кувейт або Аман.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках