23 красавiка 2024, aўторак, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея запатрабавала «больш паважлівага» стаўлення да амбасадара ў Беларусі

60
Расея запатрабавала «больш паважлівага» стаўлення да амбасадара ў Беларусі
МІХАІЛ БАБІЧ

У Маскве адрэагавалі на словы прадстаўніка МЗС Беларусі пра Міхаіла Бабіча.

Там чакаюць больш паважлівага стаўлення прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза да расейскага пасла ў Менску Міхаіла Бабіча. Адпаведную заяву ў пятніцу, 15 сакавіка, зрабіў намеснік кіраўніка вонкавапалітычнай установы РФ Рыгор Карасін, піша «РIА Новости».

Раней, у пятніцу, Глаз пракаментаваў гутарку Бабіча пра стасункі Масквы і Менска. Ён парэкамендаваў амбасадару выявіць павагу, «паглыбіцца ў спецыфіку краіны знаходжання» і не быць «адэптам публічнай дыпламатыі». У адказ на гэта Бабіч заявіў, што спакойна паставіўся да крытыкі на свой адрас, адзначыўшы, што расейскі бок паспявае чытаць і аналізаваць усю інфармацыю, а за формамі падачы «трэба разумець змест».

У інтэрв'ю расейскі амбасадар казаў пра недапушчальнасць канкурэнцыі паміж ЕАЭС і саюзнай дзяржавай, пра знікненне гандлёвых бар'ераў паміж Масквой і Менскам, пра якія заяўляў Аляксандр Лукашэнка, а таксама пра гатоўнасць Расеі дапамагаць Беларусі абараняць яе суверэнітэт у выпадку «пагрозаў» з боку Захаду.

10 студзеня на нарадзе Лукашэнка назваў дурнымі і «прыцягнутымі за вушы» размовы пра аб'яднанне з Расеяй, якое не ёсць пагадненнем пра стварэнне саюзнай дзяржавы. Таксама дыктатар заявіў, што Расея можа страціць Беларусь як хаўрусніка, калі краіны не дамовяцца пра кампенсацыю стратаў у сувязі з падатковым манеўрам у нафтавай сферы.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках