25 красавiка 2024, Чацвер, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Новай Зеландыі абяцаюць зрабіць больш жорсткімі правілы звароту зброі пасля тэракту

1
У Новай Зеландыі абяцаюць зрабіць больш жорсткімі правілы звароту зброі пасля тэракту
ФОТА: EPA / UPG

Галоўны падазраваны ў нападзе набыў зброю праз ліцэнзію, што не патрабавала яе рэгістрацыі.

Улады Новай Зеландыі абяцаюць зрабіць больш жорсткімі правілы звароту агнястрэльнай зброі на тэрыторыі краіны пасля масавага забойства ў дзвюх мячэцях горада Крайстчэрч. Пра гэта паведамляе The Guardian са спасылкай на заяву прэм'ер-міністра Новай Зеландыі Джасінды Ардэрн.

Адным з пытанняў, якія трэба будзе развязаць уладам, стане магчымая забарона на мадыфікацыі дазволенай да распаўсюджвання зброі, набліжанай паводле характарыстык да штурмавых вінтовак вайсковага ўзору. У праваахоўных органах мяркуюць, што пры нападзе выкарыстоўвалася зброя падобнай мадыфікацыі.

На думку паліцыі, Брэнтан Тарант, які з'яўляецца галоўным падазраваным у нападзе, набыў зброю праз ліцэнзію, што не патрабавала яе рэгістрацыі. У пракуратуры Новай Зеландыі, у сваю чаргу, заявілі, што ўлады маюць намер забараніць паўаўтаматычныя вінтоўкі.

У пятніцу ўзброеныя людзі ўварваліся ў мячэці Аль-Нур і Лінвуд у новазеландскім Крайстчэрчы, дзе на той момант знаходзіліся сотні людзей, і наладзілі стральбу. У выніку тэракту загінулі, паводле апошніх звестак, 49 чалавек, дзясяткі параненых дастаўленыя ў лякарні. Паводле абвінавачвання ў атацы арыштаваныя тры чалавекі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках