19 красавiка 2024, Пятніца, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У найлепшага велагоншчыка Беларусі выяўленыя сардэчныя анамаліі

3
У найлепшага велагоншчыка Беларусі выяўленыя сардэчныя анамаліі
ВАСІЛЬ КІРЫЕНКА

Цяпер Васіль Кірыенка праходзіць курс лекавання.

Каманда «Скай» на сваім сайце заявіла, што беларускі велагоншчык Васіль Кірыенка да гэтага часу не праехаў ніводнай гонкі ў гэтым сезоне праз праблемы са здароўем.

Як патлумачыў лекар каманды Ініга Сарыегі, падчас традыцыйнага для клуба кардыяабследавання ў Кірыенкі выяўленыя некаторыя анамалія.

«Цяпер Васіль праходзіць курс лекавання. Кірыенка не зможа выступаць у гонках, пакуль мы не атрымаем вынікі», – сказаў Сарыегі.

Трэнер Хаўер Артэтчэ пры гэтым заявіў, што беларус мае намер прадаўжаць сваю кар'еру.

«Лекары папрасілі нас устрымацца ад спаборніцтваў на некаторы перыяд часу. Цяпер яны сочаць, як ідзе аднаўленне Васіля. Мы хочам, каб ён быў гатовы на 100%», – адзначыў Артэтчэ.

Васіль Кірыенка з'яўляецца чэмпіёнам свету ў гонцы з раздзельным стартам на шашы і ў гонцы ў балах на трэку. Ён удзельнічаў ва ўсіх самых прэстыжных шматдзёнках свету – «Тур дэ Франс», «Вуэльта Гішпанія» і «Джыра д`Італія».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках