24 красавiка 2024, Серада, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

16 сакавіка нарадзіўся Саламон Міхоэлс

6
16 сакавіка нарадзіўся Саламон Міхоэлс

Вялікі актор быў забіты на прамы загад Сталіна 12 студзеня 1948 года ў Менску.

Саламон Міхоэлс, савецка-габрэйскі Чарлі Чаплін, быў неафіцыйным лідарам савецкіх габрэяў. І калі б толькі іх. Проста ўявіце сабе, як уся Масква бегае глядзець караля Ліра на мове ідыш, не разумеючы ні слова!

Распрацоўка і правядзенне аперацыі будуць даручаныя намесніку міністра дзяржбяспекі Агальцову і беларускаму міністру дзяржбяспекі Цанаву, піша сайт «Несмяротны барак».

Дачка Сталіна Святлана Алілуева пачуе, як бацька скончыць тэлефонную размову: «Ну, аўтамабільная катастрофа». Яна потым скажа, што выдатна памятае гэтую інтанацыю – гэта было не пытанне, а зацвярджэнне, адказ. «Ён не пытаўся, а прапаноўваў гэта – аўтамабільную катастрофу».

Будзе пастаноўлена праз агента запрасіць Міхоэлса ў начны час некуды ў госці, падаць машыну да гатэля, прывезці на тэрыторыю загараднага лецішча Цанавы, шэфа беларускага МГБ, і там ліквідаваць, потым вывезці цела на глухую вуліцу горада, пакласці на дарозе, якая вядзе да гатэля, і ўчыніць наезд грузавой машынай.

Агент, які суправаджаў яго пад выглядам тэатразнаўцы, для праўдападабенства будзе забіты разам з ім.

Нехта Іваноў, сведка, убачыць, як легкавая машына белага колеру позна ўвечары выкіне ў глухім месцы Менска двух чалавек. Ён нават пазнае аднаго з прыехалых на машыне – лейтэнанта міліцыі, які быў яго ўчастковым. Але ягонай заяве не будзе дадзены ход.

Вонкава, як і задумвалася, усё будзе выглядаць як няшчасны выпадак.

Расследаванне для пераканальнасці даручаць міліцыі.

Праз радыё будзе абвешчана пра трагічную смерць народнага артыста, зразумела, без звестак наконт прычынаў смерці. «Савецкі тэатр панёс вялікую страту... Смерць вырвала з нашых шэрагаў...» Пахаваюць яго ў Маскве на Данскіх могілках. На паніхідзе з прачула прамовай пра вялікага савецкага патрыёта выступіць Фадзееў, а гэта ж ён зусім нядаўна так настойліва ўгаворваў Міхоэлса ехаць у Менск.

Усю ноч у дваццаціградусны мароз на даху маленькага дома насупраць тэатра стары габрэй будзе граць на скрыпцы памінальную малітву «Коль-нідрэй».

Арганізатары забойства неўзабаве будуць узнагароджаныя ордэнамі. (Нічога не нагадвае?)

Потым пачнецца расследаванне супраць іх. Дарэчы, з падачы Берыі, які дакладна ведаў пра ўсе падзеі.

А некалькі секундаў, дзе ён спявае калыханку ў знакамітым фільме «Цырк», будуць выразаныя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках