19 красавiка 2024, Пятніца, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы праходзіць акцыя «Выходныя за паўкошта»

У Польшчы праходзіць акцыя «Выходныя за паўкошта»

У гэтыя выхадныя асобныя польскія музеі, тэатры і рэстарацыі прапануюць свае паслугі за паўкошту.

У 6-й па ліку акцыі «Выходныя за паўкошту» бяруць удзел амаль 900 кампаній і ўстаноў, піша «Радио Польша».

«Спецыяльную прапанову для сваіх наведвальнікаў падрыхтаваў, між іншым, Каралеўскі замак у Варшаве», - кажа яго прэс-сакратарка Ізабэла Віткоўская.

«Мы прапануем зніжку на ўваход на экспазіцыю «знакі Свабоды» пра гісторыю польскай нацыянальнай ідэнтычнасці. Гэта азначае, што нармальны білет будзе каштаваць 10 злотых, а льготны-5. «Знакі свабоды» - гэта самая вялікая выстава ў гісторыі каралеўскага замка, якая ахоплівае блізу 500 экспанатаў у 30 залах», - адзначыла Ізабэла Віткоўская.

Акцыя «Выходныя за паўкошту» закліканая прасоўваць Польшчу як турыстычны кірунак у непапулярны для турыстаў сезон.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках