23 красавiка 2024, aўторак, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За што змагаліся за акіянам ураджэнцы Беларусі

За што змагаліся за акіянам ураджэнцы Беларусі

Нашы продкі бралі актыўны ўдзел у Грамадзянскай вайне ў ЗША.

У сярэдзіне 19-га стагоддзя Амерыка ваявала за сваю будучыню. Уяўленні аб шляхах развіцця краіны ў розных штатах былі розныя. На Поўначы, дзе развівалася прамысловасць, былі патрэбныя свабодныя рабочыя рукі для фабрык і заводаў. Рабства ніяк не спрыяла дзелавой актыўнасці паўночнікаў. З раба не зробіш ініцыятыўнага і прадпрымальнага работніка, які ўмее добра наладзіць справу, піша «Літвін».

Прэзідэнт ЗША Лінкальн хацеў скончыць з рабствам, на якім трымаліся плантацыі багатых землеўладальнікаў амерыканскага Поўдня. Грамадзянская вайна ў ЗША была самым кровапралітным вайсковым канфліктам на тэрыторыі былых амерыканскіх калоній Англіі і Францыі за ўсё 19 стагоддзе.

Президент США Авраам Линкольн -- борец за свободу негров

Прыход да ўлады ў 1860 г. Абрагама Лінкальна раскалоў Амерыку. У процівагу паўночным Штатам утварылася Канфедэрацыя Штатаў паўднёвых (Місісіпі, Фларыда, Алабама, Джорджыя, Луізіяна, Тэхас, а потым і Вірджынія, Арканзас, Тэнэсі, Паўночная Караліна - усяго 11 самастойных штатаў). Амерыканцы на поўдні выбралі сваім лідарам Джэферсана Дэвіса, былога сенатарам ад штата Місісіпі.

Ліцьвіны, якія апынуліся ў Амерыцы, знаходзіліся паміж двух агнёў. Адны лічылі, што павінны вызваляць неграў і ваявалі пад сцягамі Лінкальна, як ім здавалася, высакароднага рамантыка і ідэаліста. Такіх ліцьвінаў набралася не менш за 4 тысячы. З іх, як падлічылі беларускія гісторыкі, амаль паўтары сотні мелі баявы досвед і вайсковую адукацыю, афіцэрскія чыны, атрыманыя ў Расеі і Аўстра-Вугоршчыне.

Битва при Крос-Кейс, 1862 год

Адным з такіх вайскоўцаў быў Уладзімір Крыжаноўскі, які ўзначаліў у Паўночнай Амерыцы так званы «Польскі легіён». Ён даслужыўся да звання маёра войска ЗША, пачаўшы баявы шлях у якасці шарагоўца. Фармаванне сваёй роты ён пачаў ў 1861 годзе пасля дазволу ваеннага міністра паўночнікаў Кемерона. Сярод палякаў і ліцьвінаў Крыжаноўскі здолеў загітаваць да 400 байцоў. Пасля ўраджэнцы Польшчы і Літвы сталі салдатамі 58-га палка войска паўночнікаў.

Улетку 1862 года частка Крыжаноўскага контратакавала ў складзе войскаў Фрымена паўднёўцаў генерала Джэксана пры форце Крос-Кейса. Адвага ліцьвінаў выратавала паўночнікаў у гэтай справе, войскі Фрымена былі даслоўна выратаваны ад поўнага знішчэння. Пасля 1862 года Крыжаноўскі камандуе ўжо брыгадай, якая складалася з батарэй артылерыі і палкоў пяхоты. Ліцьвінская брыгада вызначылася ў шэрагу бітваў Грамадзянскай вайны ў ЗША: пры Солпер Спрынг, Ватэрлоа Спрынг і Гавенон.

Сам Лінкальн хацеў прысвоіць Крыжаноўскаму званне брыгаднага генерала, але сенатары амерыканскага Кангрэса палічылі такое павышэнне заўчасным. Прапанову прэзідэнта адхіліў Кангрэс.

За паўднёўцаў ваявалі да 5 тысяч ліцьвінаў. Першыя часткі, якія складаліся з ліцьвінаў і палякаў, з'явіліся на Поўдні таксама ў 1861 годзе. Шмат палякаў трапілі служыць у 14 і 15 луізіянскія палкі. Паўднёўцы сілком рэкрутавалі ў Тэхасе палякаў для службы ў сваёй арміі. Многія з гэтых салдатаў здаліся ў палон паўночнікам.

Гісторыя захавала імя палкоўніка Валерыя Сулакоўскага з 14-га луізіянскага палка, які ў 1863 годзе стаў галоўным інжынерам у Тэхасе. Яму належала ідэя прыцягнуць да службы на баку паўднёўцаў да 15 тысяч палякаў і ліцьвінаў, былых удзельнікаў паўстання супраць царскай Расеі.

Такіх паўстанцаў было шмат у Нямеччыне і Аўстрыі, дзе яны ратаваліся ад царскай катаргі. Сулакоўскі пераконваў паўднёўцаў вылучыць асігнаванні на вярбоўку палякаў і ліцьвінаў у Еўропе. Планавалася дастаўляць эмігрантаў караблямі ў Тэхас. Атрымаўшы падтрымку ад сакратарыята Канфедэрацыі Поўдня, Сулакоўскі адбыў у Парыж. Але пасля яго ад'езду ад яго не паступіла больш ніякіх звестак. Дагэтуль яго лёс невядомы. Магчыма, ён быў ліквідаваны выведкай паўночнікаў.

Некаторыя з ураджэнцаў Польшчы і Літвы сталі ў паўднёвых Штатах дастаткова багатымі людзьмі, эксплуатуючы неграў на плантацыях бавоўны і цукровага трыснягу. Да прыкладу, Ігнаці Шыманскі паспяхова гаспадарыў пад Новым Арлеанам. Ён нават камандаваў палком, баронячы ўзбярэжжа ад дэсантаў паўночнікаў. Яго вайсковы лёс склаўся няўдала - трапіў у палон.

Каспер Тохман шмат сіл аддаў фармаванню польскай брыгады ў войску паўднёўцаў, што змагалася пры Гетысберге. Тохман атрымаў чын палкоўніка.

Солдаты Луизианских полков армии Юга

Вядома, не ўсе ліцьвіны і палякі былі рамантыкамі і ідэалістамі, якія ваявалі на франтах Грамадзянскай вайны ў ЗША за ідэю. Многія эмігранты з Польшчы і Літвы уступалі ў войска Поўначы або Поўдня, каб атрымаць трохі грошай і хоць неяк замацавацца ў мясцовым грамадстве. Рызыка і перспектыва скласці галаву незразумела ў імя якіх мэтаў такіх людзей не палохала. Да таго ж ліцьвіны, якія нядаўна прыехалі ў Новы Свет, не занадта добра разбіраліся ў палітыцы, каб зрабіць рацыянальны выбар.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках