24 красавiка 2024, Серада, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі будзе каштаваць бензін да канца года?

16
Колькі будзе каштаваць бензін да канца года?

На сітуацыю могуць паўплываць чыннікі, не звязаныя з коштамі на нафту.

Ужо звыклае павышэнне кошту маторнага паліва ў Беларусі на капейку кожны тыдзень дазваляе рабіць даволі дакладныя прагнозы любому аўтааматару. І для гэтага яму не трэба мець нічога, акрамя календара, піша «Экономическая газета».

Бярэм раздробныя кошты на 17 сакавіка г.г. На сваім сайце «Белнафтахім» ізноў заявіў, што для таго, каб кампенсаваць узрослыя выдаткі на набыццё нафты, яму давядзецца з гэтай даты павысіць кошты на бензін і «салярку». Таму з названай даты кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,47 BYN, АІ-95-К5-Еўра – 1,58 BYN, АІ-98-К5-Еўра – 1,79 BYN, а дызпаліва – 1, 58 BYN.

Лёгка палічыць, што пры захаванні такой коштавай стратэгіі кошт 95-га бензіну і «саляркі» дасягне 1,6 BYN ужо праз два тыдні 31 сакавіка, 1,7 BYN – 9 чэрвеня і г.д. У выніку двухрублевы ўзровень кошту на дызпаліва змогуць перавысіць толькі ў пачатку наступнага года.

Але такі песімістычны коштавы прагноз споўніцца толькі ў тым выпадку, калі сусветныя кошты на нафту будуць прадаўжаць расці. Аднак падобны сцэнар спецыялісты ўважаюць не вельмі рэальным.

Калі ж яны стануць вагацца паблізу ўжо дасягнутага ўзроўню, то нафтаперапрацоўнікам будзе трэба ўсяго толькі кампенсаваць розніцу паміж узрослым коштам на нафту для беларускіх НПЗ, якая з пачатку года павялічылася амаль на 9%, і раздробнымі коштамі, якія ў сярэднім падняліся на 2%. Розніцу 7% «Белнафтахім» павінен пераадолець прыблізна ў пачатку лета, калі кошт на 95-ы бензін і «салярку» дасягне 1,7 BYN. Калі, вядома, у сітуацыю не ўблытаюцца нейкія іншыя, акрамя коштаў на нафту, чыннікі.

Паглядзім, наколькі такі чыста «арыфметычны» прагноз апынецца блізкім да рэальнасці. Чакаць засталося нядоўга.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках