23 красавiка 2024, aўторак, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Думала, гэта рай»: мянчанка адмовілася трэніраваць на Мальдывах за $ 3 тысячы

43
«Думала, гэта рай»: мянчанка адмовілася трэніраваць на Мальдывах за $ 3 тысячы
Фота: tut.by

Усё жыццё беларуска марыла з'ехаць у цёплую краіну.

Анжаліка Варабей з адукацыі перакладніца, але сапраўднае задавальненне ёй прыносяць трэніроўкі са штангай. Усё жыццё Анжэла марыла з'ехаць у цёплую краіну. Гэтае моцнае жаданне прымусіла яе рызыкнуць і адправіцца працаваць на Мальдывы, піша tut.by.

У Анжалікі спартыўная сям'я: мама – выкладніца аэробікі, тата захапляецца лёгкай атлетыкай і нават сёння ў свае 60 рэгулярна выходзіць на прабежку. У 10–11-м класе дзяўчынка хадзіла на трэніроўкі да мамы, але за харчаваннем асабліва не сачыла, выніку ад іх не было. Аднак ужо тады Анжэла выразна разумела, што рознага кшталту фізічныя нагрузкі ёй падабаюцца.

Фота з асабістага архіва

Больш прадуктыўна дзяўчына стала займацца падчас вучобы ў інстытуце. Анжаліка вучылася на перакладніцу ў БДУ і рэгулярна наведвала трэнажорную залу.

– Займалася я без трэнера, сама вывучала тэхніку выканання практыкаванняў. Асабліва вабілі сілавыя нагрузкі. Наведвала курсы фітнэсу, але ўсё, што на іх выкладалі, не заходзіла. Зрабіла выснову, што «вяртуха» – гэта дакладна не маё.

Скончыўшы ўніверсітэт, Анжаліка пайшла працаваць на Менскі завод пеністых вінаў лагістам. Са словаў дзяўчыны, страшна сумная і нецікавая праца.

– Калі ўяўляла, што ўсё жыццё буду хадзіць праз прахадную і сядзець ад званка да званка, перакладаючы паперкі, на душы рабілася сумна. Да таго ж надвор'е. У нас жа ў Беларусі вялікую частку года холадна, а я вельмі люблю цеплыню.

У Анжалікі з'явілася жаданне з'ехаць у цёплую краіну. Першы досвед – Турцыя. Туды дзяўчыну запрасілі працаваць аніматарам.

– Страшнавата было, вядома, у 22 гады ехаць у мусульманскую краіну, дзе стаўленне да жанчынаў, мякка кажучы, іншае. Мама была катэгарычна супраць. Апавядала мне, як там у дзяўчатаў пашпарт адымаюць і вязуць незразумела куды. Але я цвёрда стаяла на сваім.

У Турцыі Анжаліка прапрацавала дзевяць месяцаў. Выкладала стэп і аэробіку. Пасля вяртання ў Беларусь дзяўчына зноў стала шукаць працу за мяжой. Размесціла рэзюмэ на англамоўных сайтах. Праз некаторы час яе запрасілі працаваць персанальным трэнерам на Мальдывы.

– Мне патэлефанавалі з аднаго агенцтва, прапанавалі свае паслугі: яны шукаюць працадаўцу, ён мяне афармляе, а пасля гэтага я плачу агенцтву 400 даляраў. Я пагадзілася. Маё сумоўе адбывалася праз скайп. Як я даведалася ўжо пасля, я спадабалася сваёй усмешлівасцю і адкрытасцю.

Самалёт Анжалікі прызямліўся ў сталіцы Мальдываў – Мале ў канцы студзеня 2016 года. Адтуль дзяўчыну адвезлі на востраў і размесцілі ў вёсцы для персаналу каля гатэля. Будынкі там трохпавярховыя, планіроўкай нагадваюць беларускія інтэрнаты. У пакоі жывуць два-тры чалавекі. Пражыванне і харчаванне Анжэле аплачвала кампанія.

– Патрабаванні да маёй пасады былі высокія, пачынаючы ад поўнага ведання анатоміі да звестак у дыеталогіі. Усе трэніроўкі павінны былі праходзіць толькі на ангельскай. Нельга было рабіць памылак, бо кліенты плацілі вялікія грошы. Дарэчы, адна персанальная трэніроўка каштавала там 250 даляраў, а зняць нумар на суткі можна было за 40 тысячаў еўраў. Для мяне гэта былі неймаверныя грошы, і я разумела, што павінна адпавядаць.

Каб трэніраваць, Анжаліцы трэба было атрымаць сертыфікат міжнароднай школы ISSA ў падрыхтоўцы трэнераў. Яна прайшла онлайн-навучанне і пачала працу. Спецыфіка ў гатэлі была такой: кліент праглядае ўсю базу трэнераў у сваім нумары на экране і выбірае таго, хто спадабаўся. Калі Анжаліка прыходзіла на працу, яна ў базе магла паглядзець, колькі трэніровак на сёння запланавана.

– Людзі, як правіла, прасілі больш кардыянагрузак. Ні ў кога не было мэты зрабіць рэльефнае цела. Галоўнае – не набраць за адпачынак. Таму ўсе імкнуліся больш пабегаць, паскакаць, каб хутчэй спаліць калорыі, якія з'елі за дзень.

У гатэль прыязджалі пастаяльцы з усяго свету, шмат было брытанцаў. Анжаліка кажа, што мімаходам бачыла на Мальдывах Бэкхэма і Стэтхема, Баскава і Сюткіна.

– Увогуле магу сказаць: чым больш у чалавека грошай, тым ён прасцей сябе паводзіць. Я думала, што не змагу знайсці агульную мову з людзьмі, у якіх вялікая маёмасць, але апынулася, яны нашмат прасцейшыя, чым я сабе ўяўляла.

Праз паўгода на Мальдывах Анжаліка зразумела, што сумуе па доме. Спачатку здавалася, гэта рай, а потым усвядоміла, што пачала дэградаваць.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

5 самых важных микроэлементов в диетологии?🍏🍎🍐🍊🍓🍇🍉🍌🍒🍍🥝🥝Одними из важных микронутриентов, играющих значительную роль в жизнедеятельности организма, являются микроэлементы. Каждый из них влияет на обмен веществ по-своему. Кальций🔴 Он играет огромную роль в организме: ☀️Является основой костей, волос, ногтей. ☀️Участвует в сокращении сердечной мышцы. ☀️Влияет на работу центральной нервной системы. ☀️Влияет на усвоение продуктов питания. ☀️Ответственен за расходование жировой ткани. Рассмотрим влияние кальция на расходование жира в организме. Ученые выяснили, что при повышенном количестве кальция в организме вырабатывается гормон кальцитриол. Этот гормон заставляет жировые клетки отдавать жир, и, что особенно важно, жир уходит из самых «сложных» мест – талии и живота. Где же содержится этот незаменимый, во всех смыслах, микроэлемент? А находится он в молочных и кисломолочных продуктах средней и высокой жирности. В обезжиренной молочной продукции вы кальций не найдете. И из различных добавок к пище кальций тоже не усваивается. Поэтому стоит заменять часть продуктов из вашего рациона на молочные, а лучше даже на кисломолочные продукты. Не пугайтесь, молочный жир довольно плохо откладывается, просто соблюдайте меру. Важно помнить, что кальций усваивается при наличии фосфора и витамина Д. Фосфором наиболее богаты: творог, сыр, мясо, рыба, гречка, овсянка. Для выработки витамина Д находитесь почаще на солнышке🌞🌞🌞🌞 Магний🔴является главным антистрессовым микроэлементом. При его недостатке человек постоянно испытывает внутреннее беспокойство, нервозность, усталость, бессонницу. С его недостаточным поступлением в организм связана выработка гормона стресса – кортизола в надпочечниках вечером. Вследствие чего могут возникать приступы эмоциональной возбуждённости и потом, как результат – вечернее обжорство. Также магний оказывает влияние на обмен жиров и углеводов в организме человека. При его недостатке вырабатывается инсулин в больших количествах – главный гормон ожирения. Также при его недостатке происходит активизация центра голода и увеличение массы тела. Где же находится магний?Минеральная вода💧арбузы🍉,Миндаль🌰 Крупы,Бобовые,Овощи🥒болгарский 🌶 👇🏻

Публикация от ФИТНЕС | МОТИВАЦИЯ | РЕЦЕПТЫ (@likus_fitnesstrainer)

– Мне не хапала развіцця. Сем дзён на тыдзень мы працавалі. Персанал – адзін і той самы. Вакол вада, і нават у выходны няма куды схадзіць. Нас вазілі ў сталіцу ў гандлёвыя цэнтры, але я вельмі не любіла гэтыя паездкі. Мясцовыя жыхары глядзелі на мяне як на цуд, фатаграфавалі, пальцам паказвалі. Усё таму, што я бландынка, а яны цёмнавалосыя са смуглай скурай. У крамах таксама асабліва нічога не набудзеш, бо ўся вопратка там была для мусульманскіх жанчынаў.

Прапрацаваўшы больш за дзесяць месяцаў, Анжаліка паведаміла, што будзе скасоўваць кантракт раней за тэрмін. Уладальнік не быў задаволены, бо давялося шукаць новага чалавека, але няўстойку плаціць не прымусіў. Анжаліцы аплацілі квіток назад, і яна вярнулася ў Беларусь.

Фота з асабістага архіва

– Я рада, што ў маім жыцці быў такі досвед. З'язджаючы туды, не спадзявалася зарабіць вялікіх грошай, але ў мяне гэта атрымалася. Кожны месяц там я атрымлівала да 3 тысячаў даляраў. У выніку, вярнуўшыся ў Беларусь, я змагла набыць машыну і пяць месяцаў не працавала, а падарожнічала па свеце.

Гісторыя Анжалікі гучыць казачна: тут і Мальдывы, і добры прыбытак – але працаўладкаванне за мяжой заўсёды звязанае з многімі рызыкамі. І сцэнар, якога так баялася мама дзяўчыны, цалкам мог бы ўвасобіцца ў рэальнасць.

– Я не сцвярджаю, што выпадкаў, калі, напрыклад, у гатэлі пастаяльцы паводзяць сябе бесцырымонна ў адносінах да трэнераў, увогуле не бывае. Але там, дзе працавала я, ні да мяне, ні да калег ніхто не чапляўся. Кіраўніцтва таксама ставілася вельмі паважліва, разумеючы, што мы з іншай краіны.

Пасля вяртання ў Менск дзяўчына ўладкавалася ў фітнэс-клуб. Але заставацца назусім тут ёй не хацелася б: нядрэнна было б, кажа яна, паспрабаваць жыць у Гішпаніі.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках