29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты збілі інваліда, каб той узяў на сябе злачынства

2
Міліцыянты збілі інваліда, каб той узяў на сябе злачынства

Інцыдэнт адбыўся ў Магілёўскай вобласці.

Зусім нядаўна Ігар Шуневіч казаў пра інфармацыйныя атакі супраць міліцыі і пра выцечку інфармацыі з зводак, а вось ягоныя падначаленыя зноў дыскрэдытуюць Міністэрства ўнутраных справаў. У Клімавічах Магілёўскай вобласці міліцыянты білі мужчыну з інваліднасцю, каб той узяў на сябе падпал, паведамляе «Белсат».

Павіншавалі сваю жаночую палову са святам, і восьмага сакавіка – прабел у стужцы навінаў Магілёўскай управы ўнутраных справаў.

Запоўнім яго самі. Гэтыя пабоі Сяргей Кабат атрымаў у той дзень у РУУС горада Клімавічы.

«Хацелі, каб я на сябе віну ўзяў, што я гэта зрабіў, але я адмовіўся, таму што гэта не маіх рук справа», – апавёў Сяргей Кабат, жыхар вёскі Асмолавічы.

2 міліцыянты наведалі жыхара вёскі Асмолавічы, абвінавацілі ў падпале закінутага будынка мясцовай пошты.

«Я гэтага не рабіў». – «І што – яны вас білі?» – «Так, у кайданках сагнулі і білі», – дадаў Сяргей Кабат.

Прызнанне выбілі, а ягонай сястры Наталлі Трахімік паведамілі:

«Міліцыя яго ўжо дапытала, накіравала на лекаванне, бо прызнала неадэкватнымі ягоныя паводзіны і павезла на лекаванне ў Магілёўскую псіхіятрычную лякарню», – апавяла Наталля Трахімік.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках