25 красавiка 2024, Чацвер, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон запатрабаваў прымання моцных пастановаў у дачыненні да «жоўтых камізэлек»

4
Макрон запатрабаваў прымання моцных пастановаў у дачыненні да «жоўтых камізэлек»
Эманюэль Макрон

Прэзідэнт Францыі адрэагаваў на пажары ў цэнтры Парыжа.

Для таго каб беспарадкі і гвалт на акцыях «жоўтых камізэлек» у Парыжы больш не паўтарыліся, неабходныя «моцныя ўзаемадапаўняльныя пастановы». Пра гэта на пасяджэнні крызіснай ячэйкі МУС абвесціў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, паведамляе BFM TV (пераклад – РБК).

На сустрэчы з міністрам унутраных справаў Крыстафам Кастанерам, прэм'ерам Эдуардам Філіпам і міністрам юстыцыі Ніколь Белубэ Макрон заявіў, што «тое, што адбылося на Елісейскіх палях, больш не называецца дэманстрацыяй».

«Ёсць людзі, якія спрабуюць знішчыць рэспубліку ўсімі спосабамі», – сказаў ён і запатрабаваў прааналізаваць сітуацыю і прыняць пастановы, каб гэтага не адбылося.

16 сакавіка падчас 18-й акцыі «жоўтых камізэлек» на Елісейскіх палях было падпалена, разгромлена або разрабавана некалькі крамаў. Напады таксама зазнаў гістарычны рэстаран Le Fouquet. Пратэстоўцы ўжывалі дымавыя шашкі і палілі аўтамабілі. У раёне Трыўмфальнай аркі частка актывістаў закідала паліцыянтаў камянямі. Для разгону дэманстрантаў супрацоўнікі праваахоўных органаў ужылі вадамёты і слезацечны газ.

Паводле звестак МУС Францыі, у пратэстах ва ўсёй краіне ўдзельнічалі 32,3 тыс. чалавек, 237 дэманстрантаў былі затрыманыя. У Парыжы, як паведамілі ў паліцыі, на акцыю «жоўтых камізэлек» выйшла блізу 10 тыс. пратэстоўцаў. Падчас сутыкненняў у сталіцы пацярпелі не менш за 59 чалавек, у тым ліку 17 паліцыянтаў.

Акцыі пратэсту «жоўтых камізэлек» пачаліся ў Францыі ў лістападзе летась. Першапачатковым патрабаваннем дэманстрантаў было зніжэнне коштаў на бензін і павышэнне заробкаў і сацыяльных выплатаў. Пазней акцэнт пратэстаў змяніўся на незадаволенасць дзейнай уладай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках