24 красавiка 2024, Серада, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нікарагуа дэманстранты патрабавалі вызваліць усіх палітвязняў

1
У Нікарагуа дэманстранты патрабавалі вызваліць усіх палітвязняў
ФОТА: AP

У краіне праходзяць масавыя пратэсты супраць прэзідэнта Даніэля Артэгі.

У ходзе антыўрадавых пратэстаў у сталіцы Нікарагуа паліцыя пачала затрымліваць дэманстрантаў. Сілы бяспекі цэнтральнаамерыканскай краіны ў суботу, 16 сакавіка, паведамілі пра часовае затрыманне ў Манагуа 107 пратэстоўцаў, якія выступалі супраць палітыкі прэзідэнта Даніэля Артэгі і патрабавалі вызваліць усіх палітычных зняволеных, паведамляе dw.com.

Генеральны сакратар Арганізацыі амерыканскіх дзяржаваў Луіс Альмагра заклікаў неадкладна спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да палітвязняў. "Права на свабоду дэманстрацый мае найважнейшае значэнне для легітымнасці дэмакратыі", – напісаў ён у сваім мікраблогу Twitter.

Апазіцыя і ўрад аднавілі дыялог

У пачатку сакавіка апазіцыя і ўрад Нікарагуа пасля паўзы некалькі месяцаў аднавілі мірны дыялог з мэтай адшукаць развязанне палітычнага крызісу. За апошнія тыдні з турмаў цэнтральнаамерыканскай краіны выпусцілі блізу 150 палітычных зняволеных.

Протесты в Манагуа, 16 марта 2019 года
ФОто: AP

Патрабаванні адстаўкі прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта

У красавіку 2018 года ў Нікарагуа пачаліся масавыя пратэсты супраць рэформы сацыяльнага забеспячэння, якая прадугледжвае рост адлічэнняў супрацоўнікаў у фонды сацыяльнага страхавання і памяншэнне дапамогі. Пазней сацыяльныя пратэсты перараслі ў акцыі з патрабаваннямі адстаўкі кіраўніка дзяржавы і віцэ-прэзідэнта Расарыа Мурыльё. Апазіцыя з Грамадзянскага альянсу за права і дэмакратыю абвінавачвае прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта ў карупцыі і самавольстве.

Паводле звестак праваабарончых арганізацый, у ходзе пратэстаў загінулі больш за 500 чалавек, а сотні былі арыштаваныя. У сваю чаргу Артэга назваў крызіс у краіне вынікам "спробы дзяржаўнага перавароту" з боку фінансаваных ЗША групаў.

Нікарагуа – адна з самых бедных дзяржаваў заходняга паўшар'я – у цяперашні час перажывае фінансавы крызіс. 73-гадовы Даніэль Артэга быў прэзідэнтам краіны з 1984 да 1990 года, потым пераабіраўся ў 2006, 2011 і 2016 гадах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках