24 красавiка 2024, Серада, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гуайдо ў турнэ па Венесуэле: Сёння тут гучаць заклікі да свабоды

Гуайдо ў турнэ па Венесуэле: Сёння тут гучаць заклікі да свабоды
ХУАН ГУАЙДО
ФОТА: MANAURE QUINTERO / REUTERS

Законны прэзідэнт мабілізуе сваіх прыхільнікаў, каб дамагчыся адстаўкі Мадуры і новых выбараў.

Лідар венесуэльскай апазіцыі, прэзідэнт краіны Хуан Гуайдо прыбыў у горад Валенсію, у паўночнай частцы Венесуэлы, каб пачаць тур па краіне з заклікам да адстаўкі Нікаласа Мадуры і найхутчэйшага правядзення свабодных выбараў, паведамляе «Голас Амерыкі».

Гуайдо выклаў у Твітэры фатаграфіі мерапрыемстваў дня. Ён наведаў службу ў саборы Валенсіі і пабываў на мясцовым рынку, вітаючы сваіх шматлікіх прыхільнікаў.

У іншым твіты Гуайдо напісаў: «Тыя, хто жыве тут і хто прыходзіць сюды, каб набыць тое нямногае, што могуць дазволіць сабе гэтыя працавітыя людзі, яны заслугоўваюць лепшага і больш годнага жыцця».

Сярод іншага ён адзначыў, што суботні рынак звычайна поўны «шуму і радасці, але сёння тут гучаць заклікі да свабоды і выразы надзеі на лепшую будучыню».

Менавіта тут людзі адчуваюць наступствы эканамічнага крызісу ў Венесуэле, выкліканага «бесчалавечнай сістэмай улады, якая разбурыла прадукцыйную і пакупніцкую здольнасць нашага народа», дадаў Гуайдо.

Напярэдадні Міжамерыканскі банк развіцця (IDB) афіцыйна прызнаў прадстаўніка Венесуэлы, прызначанага Хуанам Гуайдо. Гэта першая міжнародная фінансавая арганізацыя, якая зрабіла падобнае прызнанне паўнамоцтваў прадстаўніка часовага прэзідэнта.

Банк з'яўляецца найбуйнейшым рэгіянальным крэдыторам у Лацінскай Амерыцы, і гэты крок з'яўляецца сур'ёзным ударам у амбіцыі Нікаласа Мадуры. Гэтая акцыя можа ў канчатковым выніку даць магчымасць атрымання Венесуэлай крэдытаў развіцця, калі Мадура сыдзе ў адстаўку.

Гуайдо быў прызнаны законным лідарам Венесуэлы большасцю заходніх краінаў, уключаючы Злучаныя Штаты, а таксама многімі лацінаамерыканскімі краінамі.

Ён прызначыў сваім прадстаўніком у IDB эканаміста Гарвардскага ўніверсітэта Рыкарда Хаусмана, былога міністра ўрада Венесуэлы ў выгнанні. За яго прагаласавалі 48 чальцоў Рады кіраўнікоў банка.

Раней у пятніцу адна з авіякампаній ЗША – American Airlines заявіла, што яна часова прыпыняе палёты ў венесуэльскія гарады Каракас і Маракайба.

Гэтая пастанова была прынятая пасля таго, як Дзярждэпартамэнт выпусціў рэкамендацыю для грамадзянаў ЗША ўстрымацца ад наведвання Венесуэлы «праз рост злачыннасці, грамадзянскіх беспарадкаў, слабую сістэмы аховы здароўя і адвольныя арышты амерыканскіх грамадзянаў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках