25 красавiка 2024, Чацвер, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэй заклікала дэпутатаў быць патрыётамі і падтрымаць яе Brexit-пагадненне

1
Мэй заклікала дэпутатаў быць патрыётамі і падтрымаць яе Brexit-пагадненне

Прэм'ерка Вялікай Брытаніі звярнулася да парламента.

Прэм'ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй заявіла: калі дэпутаты не падтрымаюць яе пагадненне пра Brexit да саміту Еўрапейскай рады ў чацвер, то Лондан не пакіне ЕЗ цягам многіх месяцаў, "калі ўвогуле некалі пакіне".

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле Мэй у выданні Sunday Telegraph.

Мэй адзначыла: калі Brexit будзе адкладзены на такі доўгі тэрмін, то Вялікай Брытаніі давядзецца ўдзельнічаць у выбарах у Еўрапарламент у траўні, і гэта стане "магутным сімвалам калектыўнага палітычнага правалу парламента".

Прэм'ер-міністарка заклікала брытанскіх дэпутатаў "стаяць разам як дэмакраты і патрыёты", каб падтрымаць яе пагадненне датычна Brexit.

Пасля таго як парламент на мінулым тыдні адмовіўся пакінуць Еўразвяз без пагаднення і адмовіўся падтрымаць другі рэферэндум у Brexit, Мэй пераконвае дэпутатаў, што яе пагадненне "з'яўляецца адзіным выйсцем з цяперашняга тупіку".

Чакаецца, што на гэтым тыдні Мэй трэці раз паспрабуе дамагчыся ўхвалення парламентам свайго пагаднення пра выхад.

Калі парламент падтрымае яе пагадненне на гэтым тыдні, Мэй заявіла, што будзе імкнуцца да кароткай тэхнічнай адтэрміноўкі Brexit для прымання неабходнага заканадаўства.

Краіны Еўразвязу могуць падтрымаць "жорсткі" Brexit, калі парламент Вялікай Брытаніі не зацвердзіць пагадненне пра выхад або не прапануе выразнай альтэрнатывы, заявілі раней крыніцы ў Елісейскім палацы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках