29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША прэзентавалі самы доўгі ў свеце самалёт

У ЗША прэзентавалі самы доўгі ў свеце самалёт

Кампанія Boeing упершыню ў грамадзянскай авіяцыі ўжыла тэхналогію са складваннем крылаў.

Кампанія Boeing правяла прэзентацыю самага доўгага пасажырскага самалёта ў свеце, найноўшага шырокафюзеляжнага лайнера Boeing 777X для абмежаванага кола ўдзельнікаў, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на CNN.

Паводле звестак тэлеканала, 13 сакавіка першы Boeing 777X быў прадэманстраваны супрацоўнікам кампаніі ў памяшканні завода ў вытворчасці шырокафюзеляжных самалётаў у горадзе Эверэце (штат Вашынгтон), хоць раней у кампаніі заявілі, што перанясуць прэзентацыю.

Даўжыня новага лайнера складае 77 м, размах крылаў - 72 м. Пры гэтым кампанія ўпершыню ў грамадзянскай авіяцыі ўжыла тэхналогію са складваннем крылаў.

Таксама Boeing 777X стане самым буйным у свеце пасажырскім самалётам з двума рухавікамі, дыяметр турбіны якіх складае амаль 3,5 м.

Базавай мадыфікацыяй найноўшага лайнера стане Boeing 777-9X, якая ў залежнасці ад кампаноўкі зможа прыняць на борт ад 400 да 425 пасажыраў. Пры гэтым далёкасць палёту базавай версіі складзе крыху больш за 14 тысяч кіламетраў.

Скарочаная версія Boeing 777-8X, даўжыня якой складзе 70 м, зможа змясціць 350-375 пасажыраў і зможа праляцець крыху больш за 16 тысяч кіламетраў.

У кампаніі адзначылі, што расход паліва і эксплуатацыйныя выдаткі лайнераў Boeing 777X будуць ніжэйisvb, чым у мадэляў канкурэнтаў на 10-12%.

Першы палёт найноўшы лайнер здзейсніць ужо ў найбліжэйшыя месяцы, а пастаўкі заказчыкам чакаюцца ў 2020 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках