20 красавiка 2024, Субота, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімашэнка прыстрашыла Парашэнку турмой у выпадку сваёй перамогі на выбарах

36
Цімашэнка прыстрашыла Парашэнку турмой у выпадку сваёй перамогі на выбарах
ЮЛІЯ ЦІМАШЭНКА
ФОТА: BA.ORG.UA

Выбары прэзідэнта ва Украіне прызначаныя на 31 сакавіка 2019 года.

Кандыдатка ў прэзідэнты Украіны Юлія Цімашэнка абяцае, што дзейны кіраўнік дзяржавы Пятро Парашэнка і ўсё ягонае асяроддзе будуць адказваць перад законам за «зараблянне на ўласным войску падчас вайны» і за «тарыфны вэрхал».

Пра гэта лідарка «Бацькаўшчыны» Юлія Цімашэнка заявіла на мітынгу ў Чугуеве Харкаўскай вобласці, паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на «Інтэрфакс-Україна».

Са слоў Цімашэнкі, першае, што яна зробіць як новы прэзідэнт - «выканаю абавязацельствы, якія прымаў прэзідэнт Парашэнка падчас сваёй інаўгурацыі: пасаджу за карупцыю трох ягоных сяброў», але «трыма сябрамі не абыдзецца».

«Нам трэба будзе ўсіх, хто хоць капейку з войска ўзяў, прыцягнуць да адказнасці», - сказала Цімашэнка.

Таксама Цімашэнка абяцае прыцягнуць да адказнасці вінаватых у «тарыфнай вакханаліі».

Лідарка «Бацькаўшчыны» дадала, што новая ўлада «выведзе кантрольныя органы з-пад уплыву прэзідэнта», а зрабіць гэта дазволіць новая Канстытуцыя, якая будзе прынятая на ўсеўкраінскім рэферэндуме.

Юлія Цімашэнка вядомая яркімі перадвыбарнымі абяцаннямі. Так, нядаўна яна заявіла, што ў выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах верне зберажэнні ўкладчыкаў Ашчадбанка СССР.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках