25 красавiка 2024, Чацвер, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец нелегальна ўвёз у Беларусь 18 тысяч літраў спірту

15
Расеец нелегальна ўвёз у Беларусь 18 тысяч літраў спірту
ФОТА: УУС Гарадзенскага аблвыканкама

Груз належаў кампаніі «Свет здароўя».

Супрацоўнікі УБЭП УУС Гарадзенскага аблвыканкама і ГУУС Менгарвыканкама затрымалі на тэрыторыі Берасцейскай вобласці фуру з паўпрычэпам, у якой везлі буйную кантрабанду спірту.

Паводле прэс-службе Гарадзенскай абласной міліцыі, грузавік ішоў з Расеі, ім кіраваў расейскі грамадзянін.

У грузавым адсеку знайшлі каністры з 18 тысячамі літраў вадкасці. Паводле дакументаў, груз належаў кампаніі «Свет здароўя» і прызначаўся для падрыхтоўкі лекавых формаў, але экспэрты прыйшлі да высновы, што гэта спірт.

Аператыўнікі маюць інфармацыю, што яго павінны былі прадаць на тэрыторыі Беларусі. Кантрабанду канфіскавалі, на кіроўцу склалі адміністрацыйны пратакол.

ФОТА: УУС Гарадзенскага аблвыканкама

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках