23 красавiка 2024, aўторак, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацька, які захінуў сваім целам сына ад куль у Новай Зеландыі, цудам застаўся жывы

Бацька, які захінуў сваім целам сына ад куль у Новай Зеландыі, цудам застаўся жывы

Мастак Зульфірман Сіях пераехаў з сям'ёй у Новую Зеландыю з Інданэзіі ўсяго два месяцы таму.

З'яўляюцца новыя падрабязнасці бойні ў мячэцях горада Крайстчэрч (Новая Зеландыя), у выніку якой загінулі 50 чалавек. Страляніну там учыніў аўстраліец-экстрэміст.

Як піша DailyMail Зульфірман Сіях (Zulfirman Syah) знаходзіўся ў ісламскім цэнтры разам са сваім двухгадовым сынам Авераэсам. Калі пачалася страляніна, паранены бацька затуліў хлопчыка сваім целам. Некалькі куль трапіла ў бацьку, а хлопчык абышоўся толькі нязначнымі ранамі.

Зульфірмана Сіяху выратавалі лекары, хоць у яго прабітае лёгкае. Хлопчыку кулі патрапілі ў нагу і ягадзіцу.

Кадр, як хлопчык плача над цяжка параненым бацькам, трапіў на відэа.

Таленавіты мастак Зульфірман Сіях пераехаў з сям'ёй у Новую Зеландыю з Інданэзіі ўсяго два месяцы таму.

БАЦЬКА І СЫН СІЯХІ
28-гадовы расіст Брэнтан Тарант вырас у Аўстраліі, але апошнім часам жыў у Новай Зеландыі

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках