24 красавiка 2024, Серада, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У нідэрландскім Утрэхце невядомы адкрыў страляніну ў трамваі

У нідэрландскім Утрэхце невядомы адкрыў страляніну ў трамваі
АРХІЎНЫЯ ФОТА GETTY IMAGES

У праваахоўных органах паведамляюць аб вялікай колькасці параненых.

Супрацоўнікі антытэрарыстычнага падраздзялення паліцыі ў панядзелак, 18 сакавіка, паднятыя па трывозе ў сувязі са стральбой у трамваі ў нідэрландскім Утрэхце. Паводле папярэдніх звестак, гаворка ідзе пра вялікую колькасць параненых, піша «Нямецкая хваля».


Для эвакуацыі пацярпелых на месца прыбылі верталёты медыцынскіх службаў. Па перыметры месца здарэння ўстаноўленыя паліцэйскія кардоны, распачатае расследаванне.

Праваахоўныя органы пакуль не выдаюць інфармацыю аб магчымым злачынцу. Вядома, што інцыдэнт адбыўся а 10:45 паводле мясцовага часу (11:45 паводле Менску) ля прыпынку 24oktoberplein на поўдні горада. У паліцыі не выключаюць «магчымага тэрарыстычнага матыву» нападніка.

Аднак, як піша рэгіянальная газета BN De Stem, у нападзе маглі ўдзельнічаць некалькі нападнікаў. Са сведчанняў відавочцаў, у дачыненні да трох пацярпелых былі праведзеныя рэанімацыйныя мерапрыемствы. Паводле папярэдніх звестак, злачынцы кінулі зброю ў салоне трамвая.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках