19 сакавiка 2024, aўторак, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабіч: Пасол - гэта не «ванька-ўстанька», а вышэйшы прадстаўнік дзяржавы

94
Бабіч: Пасол - гэта не «ванька-ўстанька», а вышэйшы прадстаўнік дзяржавы
МІХАІЛ БАБІЧ
Фота: РІА «Новости»

Амбасадар Расеі ў Беларусі пракаментаваў прэтэнзіі МЗС Беларусі.

Пра гэта падчас канферэнцыі ў Менску, прысвечанай пяцігоддзю анэксіі Крыма РФ, заявіў пасол Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч, паведамляе «Інтэрфакс».

«Узнікае пытанне, а адкуль такая істэрыка, з чаго б гэта раптам? І вы ведаеце, адзін з асноўных момантаў палягае ў тым, што таму-сяму дзе-нідзе, не буду пакуль называць прозвішчы, у нейкі момант чамусьці здалося, што амбасадар - гэта такі, ведаеце, «ванька-ўстанька»: схадзіў на прыём, сказаў нейкія прыгожыя словы, адправіў кудысьці нейкую ноту, кагосьці сустрэў-праводзіў», - сказаў Міхаіл Бабіч на прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Менску.

З ягоных слоў, «гэтыя людзі або забыліся, або, магчыма, у сілу высокага свайго прафесіяналізму ніколі і не ведалі, што ў адпаведнасці з міжнароднымі законамі і нацыянальнымі заканадаўствамі пасол - гэта вышэйшы афіцыйны прадстаўнік сваёй дзяржавы».

Пры гэтым, падкрэсліў Міхаіл Бабіч, добры пасол павінен быць не толькі дыпламатам, але і палітыкам, і эканамістам, і аналітыкам, і гісторыя ведае масу прыкладаў, калі і вайскоўцам.

«Калі тваёй краіне трэба, каб амбасадар на нейкі час стаў бухгалтарам, а калі яшчэ гэта добры бухгалтар або нават бухгалтар, які падае надзеі, то гэта гарантуе тваёй краіне, што яе не аблапошаць, не ашальмуюць, а наадварот, эканамічныя ўзаемастасункі з партнёрам будуць празрыстыя, зразумелыя не толькі для чыноўнікаў, але і для ўсіх грамадзян тых дзяржаў, якія ў гэтых эканамічных стасунках бралі ўдзел», прадоўжыў расейскі дыпламат.

У сувязі з гэтым, заўважыў Міхаіл Бабіч, ацэнка беларускага МЗС - «для нас гэта вельмі высокая ацэнка, якая пацвярджае, што з бухгалтэрыяй мы ўсё ж разабраліся».

Як паведамлялася, 15 сакавіка міністэрства замежных спраў Беларусі парэкамендавала амбасадару РФ у Менску Міхаілу Бабічу паглыбіцца ў спецыфіку краіны знаходжання, праявіць павагу да яе, а не ментарства.

«Не заўсёды выстарчае часу на тое, каб чытаць усе інтэрв'ю Міхаіла Бабіча. Балазе ўсе яны падобныя, і ментарская лінія развагі не моцна мяняецца», - гаварылася ў заяве начальніка ўправы інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза.

«На мой погляд, за кароткі час працы ў Беларусі ён проста не зразумеў розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай. Думаю, найбліжэйшым часам нашым партнёрам будуць дадзеныя дэталёвыя адказы на заявы спадара амбасадара», - адзначыў Анатоль Глаз.

У сваю чаргу пазней Міхаіл Бабіч заявіў, што спакойна ставіцца да крытыкі сваёй працы. «Мы, у адрозненне ад гэтых каментатараў, паспяваем чытаць, знаёміцца, атрымліваць, аналізаваць усю інфармацыю, якая паступае і маецца ў інфармацыйнай прасторы», - сказаў М.Бабіч падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць. «Відаць, гэта (+ каментар начальніка ўправы інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратара МЗС Беларусі А.Глаза - заўв.) І ёсць «верх» дыпламатычнай школы, пра якую казаў гэты каментатар. Таму па форме для нас нічога дзіўнага няма», - адзначыў ён.

Разам з тым пасол выказаў упэўненасць, што «гэтая пена сыдзе». «Самае галоўнае, каб мы маглі аб'ектыўна ацаніць аргументы, і расейскі бок, і беларускі, выпрацаваць кзаемапрымальную пастанову на карысць нашых народаў», - дадаў М.Бабіч. «А ўсё астатняе - вось гэтая балбатня - мае месца быць. Мы вельмі спакойна да яе ставімся», - заявіў ён.

Пазней у пятніцу ў эфіры тэлеканала «Расія 24» (УДТРК) М.Бабіча спыталі, ці звязваўся ён у сувязі з такой сітуацыяй з МЗС Беларусі, адміністрацыяй Лукашэнкі.

«Не, у гэтым няма ніякай неабходнасці. Мы разумеем, чым гэта выкліканае, разумеем, што гэта шараговы клерк сфармуляваў пазіцыю, якая нам добра зразумелая і вядомая. І дадаткова нешта абмяркоўваць няма ніякага сэнсу, тым больш, што МЗС Расеі ў гэтым пытанню сваю пазіцыю ўжо таксама заявіла», - адзначыў расейскі амбасадар.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках